Арсень Ліс

беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, літаратар
(Пасля перасылкі з Арсеній Ліс)

Арсень Сяргеевіч Ліс (4 лютага 1934, в. Вётхава, Маладзечанскі павет, Віленскае ваяводства, Польшча; цяпер Смаргонскі раён, Беларусь — 28 мая 2018[1]) — беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, літаратар. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (з 1967) і Саюза беларускіх пісьменнікаў[2] (з 1991). Доктар філалагічных навук.

Арсень Сяргеевіч Ліс
Арсень Ліс, 2013
Арсень Ліс, 2013
Дата нараджэння 4 лютага 1934(1934-02-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 2018(2018-05-28) (84 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, літаратуразнавец
Навуковая сфера літаратуразнаўства, фалькларыстыка
Месца працы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1965), доктар філалагічных навук (1997)
Альма-матар
Вядомы як даследчык беларускай літаратуры і гісторыі беларускай інтэлігенцыі; адзін з укладальнікаў шматтомнага акадэмічнага збору «Беларуская народная творчасць»
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выхаванне і адукацыя

правіць

Нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

Працоўная дзейнасць

правіць

Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе, адначасова загадваў педагагічным кабінетам Шаркаўшчынскага РАНА. У 1957—1959 гг. працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР.

 
Арсень Ліс (сядзіць), побач выступае Ігар Чаквін, на нарадзе Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, 2009.

3 1962 малодшы, з 1965 старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР[3].

Даследуе фальклор, літаратуру, краязнаўства, гісторыю і перыядычны друк Заходняй Беларусі, жыццё і дзейнасць беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры. Аўтар манаграфій, літаратурных партрэтаў, эсэ. Адзін з укладальнікаў, аўтар уступных артыкулаў і каментарыяў шматтомнага акадэмічнага збору «Беларуская народная творчасць». Адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская народна-паэтычная творчасць» (1979). Аўтар падручнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская вусная народная творчасць» (1979; 2000), аўтар вялікага раздзела ў падручніку для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.» (2000).

Кандыдат філалагічных навук (1965), доктар філалагічных навук (1997).

З 2004 па 2008 год быў членам экспертнага савета ВАК (Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь). Намеснік старшыні вучонага савета па абароне дысертацый па спецыяльнасцях фалькларыстыкі і этнаграфіі.

Пахаваны ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна[4].

Даследчыцкая дзейнасць

правіць

У друку па пытаннях беларускай культуры пачаў выступаць у 1955 г. Многія гады збіраў і аналізаваў каляндарна-абрадавы фальклор, з’яўляецца аўтарам шэрагу манаграфій і вучэбных дапаможнікаў па фалькларыстыцы.

Актыўны аўтар універсальнай і галіновых беларускіх энцыклапедый. Адзін з удзельнікаў шасцітомнай навукова-тэарэтычнай працы «Беларускі фальклор. Жанры, віды, паэтыка» (2001—2007) і чатырохтомніка «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.» (вялікі раздзел па літаратуры Заходняй Беларусі ў 2-м томе). Аўтар манаграфій «Браніслаў Тарашкевіч» (1966), «Мікола Шчакаціхін: Хараство непазнанай зямлі» (1968), «Пётра Сергіевіч» (1970), «Купальскія песні» (1974), «Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча» (1984), «Пякучай маланкі след: Эцюды да партрэта мастака Горыда» (1981), «Валачобныя песні» (1989), «Жніўныя песні» (1991). Аўтар аўтабіяграфічнага твора «Ад матчыных песень» (1973), кніг «Песня ў спадчыну» (1989), «Gloria victis!» (2010), «Арсень Ліс. Выбранае» (2014) з серыі кніг «Беларускі кнігазбор».

У кнігу А. Ліса «Цяжкая дарога свабоды» (1994) увайшлі літаратурныя партрэты У. Караткевіча, А. СмолічаР. Шырмы,  А. ГрыневічаТ. ГрыбаЛ. РодзевічаА. УласаваА. Цвікевіча. Пісаў нарысы пра творчасць Я. Драздовіча: «Шляхі і пошукі»; пра збіральніка песеннага фальклору Антона Грыневіча «Песня прасілася ў свет».

Укладальнік зборнікаў «Беларускія народныя песні» (1970), «Жніўныя песні» (1974), «Восеньскія і талочныя песні» (1981), «Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы» (з Янкам Саламевічам, 1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), зборніка твораў Б. Тарашкевіча «Выбранае. Публіцыстыка» (1991). Рэдагаваў мемуары Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця».

Аўтар і сааўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Песня на ўсё жыццё» (пра Рыгора Шырму, 1984), «Прысады жыцця» (пра Максіма Гарэцкага, 1985), «Зямля Тарашкевіча» (1991), «Аркадзь Смоліч» (1992), «Дзядзька Уласаў» (пра Аляксандра Уласава, 1992), «Адвечныя званы» (пра Мітрафана Доўнар-Запольскага, 1993).

Узнагароды

правіць
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні акадэмічнага збору беларускай народнай творчасці.
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага (1994) за кнігу «Цяжкая дарога свабоды».

За актыўны ўдзел у беларускім нацыянальным Адраджэнні Камітэтам ушанавання ўзнагароджаны медалём Язэпа Драздовіча за «руплівасць на ніве беларускага мастацтва» (25 сакавіка 1998 г.), медалём Анатоля Бярозкі «Цвяток Радзімы» і адпаведнымі дыпломамі.

Занесены ў беларускую Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь».

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Браніслаў Тарашкевіч. — Мн., 1966.
  • Мікола Шчакаціхін: Хараство непазнанай зямлі. — Мн., 1968.
  • Пётра Сергіевіч. — Мн., 1970.
  • Купальскія песні. — Мн., 1974.
  • Пякучай маланкі след: Эцюд да партрэта мастака Горыда. — Мн., 1981.
  • Вечны вандроўнік. — Мн., 1984.
  • Валачобныя песні. — Мн., 1989.
  • Песню — у спадчыну. — Мн., 1989.
  • Цяжкая дарога свабоды: Артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 414 с.
  • Gloria victis! Архівавана 23 кастрычніка 2013. / А. С. Ліс. — Мінск : Логвінаў, 2008. — 574 с.
  • Арсень Ліс. Выбранае[5] — Мінск: Беларус. навука, 2014. — 592 с.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць