Гран-Пры Манака 2014 года

Гран-пры Манака 2014 года (фр.: Grand Prix de Monaco 2014) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 25 мая 2014 года на вуліцах княства Манака. Пераможцам гран-пры другі год запар стаў Ніка Розберг. Гран-пры прынёс першыя ачкі ў кар'еры для Жуля Б'яншы, а таксама яго каманды Marussia за ўсе гады яе існавання.

Манэгаскі
Этап 6 з 19 2014

Дэталі гонкі
Дата 25 траўня 2014
Афіцыйная назва Formula 1 Grand Prix de Monaco 2014
Месца Аўтадром Манака
Ла-Кандамін і Монтэ-Карла, Манака
Трэк Вулічная траса
3,340 км
Дыстанцыя 78 кругоў, 260,520 км
Надвор'е Сонечна
Поўл-пазіцыя
Пілот Германія Ніка Розберг Mercedes
Час 1:15,989
Найхутчэйшы круг
Пілот Фінляндыя Кімі Райканен Ferrari
Час 1:18,479 на крузе 75
Подыум
Першае месца Германія Ніка Розберг Mercedes
Другое месца Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Трэцяе месца Аўстралія Даніэль Рык'ярда Red Bull

Справаздача правіць

Кваліфікацыя правіць

Падчас кваліфікацыі шмат хто з пілотаў скардзіўся на тое, што патрэбна два круга, каб разагрэць гуму. У першым сегменце кваліфікацыі дамінавалі пілоты Mercedes, да якіх намагалііся наблізіцца Даніэль Рык'ярда і Себасцьян Фетэль. У сярэдзіне сегмента адбылося некалькі аварый: Данііл Квят зламаў пярэдняе антыкрыло на выхадзе з тунэля, а Феліпэ Маса сутыкнуўся з Маркусам Эрыксанам на ўваходзе ў Мірабо. Лепшы час у першым сегменце паказаў француз Жан-Эрык Вернь.

Другі сегмент пачаўся з хуткіх кругоў ад Льюіса Хэмілтана і Ніка Розберга, пасля чаго абодва пілота Mercedes застваліся ў боксах да самога канчатка сегмента. Больш за палову секунды ім саступалі пілоты Red Bull.

Падчас першай хвалі трэцяга сегмента найлепшы час спачатку паказаў Вернь, але неўзабаве яго пераўзышоў Фернанда Алонса, а затым і Даніэль Рык'ярда. Mercedes быў найхутчэйшым за ўсіх. Ніка Розберг паказаў найлепшы круг, пасля чаго ўсе пілоты спыніліся ў боксах для замены гумы для фінальных кругоў. Падчас свайго другога хуткага круга Розберг памыліўся на тармажэнні і прапусціў уваход у паварот Мірабо, заехаўшы ў кішэню бяспекі. На трасе былі паказаныя жоўтыя сцягі, якія замінулі Льюісу Хэмілтану паказаць найлепшы час. Розніца паміж пілотамі Mercedes склала 0,05 секунды.

Пазней стала вядома, што Хэмілтан палічыў памылку Розберга наўмыснай, што мела мэтай сапсаваць хуткі круг сваім канкурэнтам. Гэта стала прычынай напружаных адносін паміж пілотамі пасля кваліфікацыі і падчас гонкі.

Гонка правіць

Класіфікацыя правіць

Кваліфікацыя правіць

Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
01   Ніка Розберг Mercedes 1:17,678 1:16,465 1:15,989 01
02   Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:17,823 1:16,354 1:16,048 02
03   Даніэль Рык'ярда Red Bull 1:17,900 1:17,233 1:16,384 03
04   Себасцьян Фетэль Red Bull 1:18,383 1:17,074 1:16,547 04
05   Фернанда Алонса Ferrari 1:17,853 1:17,200 1:16,686 05
06   Кімі Райканен Ferrari 1:17,902 1:17,398 1:17,389 06
07   Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:17,557 1:17,657 1:17,540 07
08   Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:17,978 1:17,609 1:17,555 08
09   Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:18,616 1:17,594 1:18,090 09
10   Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:18,108 1:17,755 1:18,327 10
11   Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:18,432 1:17,846 11
12   Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:17,890 1:17,988 12
13   Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:18,407 1:18,082 13
14   Раман Гражан Lotus-Renault 1:18,335 1:18,196 14
15   Пастор Мальданада Lotus-Renault 1:18,585 1:18,356 15
16   Феліпэ Маса Williams-Mercedes 1:18,209 няма часу 17
17   Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 1:18,741 16
18   Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:18,745 18
19   Жуль Б'яншы[# 1] Marussia-Ferrari 1:19,332 21
20   Макс Чылтан Marussia-Ferrari 1:19,928 19
21   Камуі Кабаясі Caterham-Renault 1:20,133 20
22   Маркус Эрыксан[# 2] Caterham-Renault 1:21,732 Піт-лэйн
Час 107%: 1:22,985 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:17,557 хв.)
Крыніца: f1.com[1]
Заўвагі
  1. Жуль Б'яншы атрымаў пакаранне 5-ю пазіцыямі на старце за па-за планавую замены скрынкі перадач.
  2. Маркус Эрыксан быў пакараны за сутыкненне з Феліпе Масай у першым сегменце кваліфікацыі, але яму дазволілі стартаваць з піт-лэйн.

Гонка правіць

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
01   Ніка Розберг   Mercedes 78 1:49:27,661 01 1:19,425 (33)
02   Льюіс Хэмілтан   Mercedes 78 + 9,210 02 1:19,361 (34)
03   Даніэль Рык'ярда   Red Bull Racing-Renault 78 + 9,614 03 1:19,252 (70)
04   Фернанда Алонса   Ferrari 78 + 32,452 05 1:19,727 (54)
05   Ніка Хюлькенберг   Force India-Mercedes 77 + 1 Круг 11 1:20,767 (38)
06   Джэнсан Батан   McLaren-Mercedes 77 + 1 Круг 12 1:21,047 (42)
07   Феліпэ Маса   Williams-Mercedes 77 + 1 Круг 17 1:20,314 (48)
08   Раман Гражан   Lotus-Renault 77 + 1 Круг 14 1:20,979 (53)
09   Жуль Б'яншы[# 1]   Marussia-Ferrari 77 + 1 Круг 21 1:21,254 (42)
10   Кевін Магнусэн   McLaren-Mercedes 77 + 1 Круг 08 1:20,657 (75)
11   Маркус Эрыксан   Caterham-Renault 77 + 1 Круг Піт-лэйн 1:20,911 (53)
12   Кімі Райканен   Ferrari 77 + 1 Круг 06 1:18,479 (75)
13   Камуі Кабаясі   Caterham-Renault 75 + 3 Круга 20 1:22,425 (16)
14   Макс Чылтан   Marussia-Ferrari 75 + 3 Круга 19 1:20,579 (69)
  Эстэбан Гуцьерэз   Sauber-Ferrari 59 DNF 16 1:21,146 (41)
  Вальтэры Ботас   Williams-Mercedes 55 DNF 13 1:21,105 (50)
  Жан-Эрык Вернь   Toro Rosso-Renault 50 DNF 07 1:21,083 (35)
  Адрыян Зуціл   Sauber-Ferrari 23 DNF 18 1:21,761 (23)
  Данііл Квят   Toro Rosso-Renault 10 DNF 09 1:22,011 (08)
  Себасцьян Фетэль   Red Bull Racing-Renault 05 DNF 04 1:59,505 (03)
  Серхіа Перэс   Force India-Mercedes 00 DNF 10
  Пастор Мальданада   Lotus-Renault DNS 15
Крыніца: f1.com[2]
Заўвагі
  1. Жуль Б'яншы фінішаваў на воьмай пазіцыі, але атрымаў 5 секунд да фінішнага часу за тое, что адбываў пакаранне за неправільную пазіцыю баліда на стартавай прамой падчас сэйфці-кара.

Пазіцыі пасля гонкі правіць

Пазіцыі пілотаў
Паз. Пілот Ачкі
1   Ніка Розберг 122
2   Льюіс Хэмілтан 118
3   Фернанда Алонса 61
4   Даніэль Рык'ярда 54
5   Ніка Хюлькенберг 47
Пазіцыі канструктараў
Паз. Канструктар Ачкі
1   Mercedes 240
2   Red Bull Racing-Renault 99
3   Ferrari 78
4   Force India-Mercedes 67
5   McLaren-Mercedes 52
  • Заўвага: Адлюстрованыя толькі пяць першых пазіцый агульнага заліка.

Зноскі правіць

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 26 Мая 2014. (англ.)
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 26 мая 2014. (англ.)