Густаў фон Альвенслебен

Густаў фон Альвенслебен (ням.: Gustav von Alvensleben; 30 верасня 1803 — 30 чэрвеня 1881) — прускі генерал. Брат Канстанціна фон Альвенслебена.

Густаў фон Альвенслебен
ням.: Gustav von Alvensleben
Генерал Густаў фон Альвенслебен. Малюнак Адольфа Менцэля
Генерал Густаў фон Альвенслебен. Малюнак Адольфа Менцэля
Дата нараджэння 30 верасня 1803(1803-09-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1881(1881-06-30)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  Прусія
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 1821—1872
Званне генерал кавалерыі
Камандаваў 4-ы армейскі корпус
Бітвы/войны Аўстра-пруска-італьянская вайна,
Франка-пруская вайна 1870—1871
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага арла Вялікі крыж
Ордэн Чырвонага арла Вялікі крыж
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Камандор Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа (Баварыя)
Камандор Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа (Баварыя)
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла (Баварыя)
Ордэн Альбрэхта
Ордэн Альбрэхта
Камандор ордэна Фрыдрыха
Вялікі крыж ордэна Дубовай кароны
Вялікі крыж ордэна Дубовай кароны
Камандор ордэна Леапольда I
Камандор ордэна Леапольда I
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра
Ордэн Святога Уладзіміра
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Густаў фон Альвенслебен нарадзіўся 30 верасня 1803 года ў Айхенбарлебене, адукацыю атрымаў у Берлінскім кадэцкім корпусе і ў 1821 годзе быў выпушчаны ў армію лейтэнантам.

 

У 1841 годзе быў узведзены ў капітаны і ў 1847 годзе — у маёры з пераводам у Генеральны штаб. З 1850 года займаў пасаду начальніка штаба 7-га армейскага корпуса, з 1855 года — палкоўнік і з 1858 года — генерал-маёр, у 1861 годзе прызначаны генерал-ад’ютантам прускага караля.

У 1863 годзе, з пачаткам паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі, Альвенслебен быў камандзіраваны ў Санкт-Пецярбург, дзе склаў канвенцыю з князем А. М. Гарчаковым, у якой рускім войскам дазвалялася пераходзіць прускую граніцу для праследавання паўстанцаў; аднак гэта канвенцыя не была ратыфікавана.

У 1865 годзе Густаў фон Альвенслебен быў узведзены ў генерал-лейтэнанты. Ён прымаў дзейны ўдзел у рэарганізацыі прускай арміі перад пачаткам эпохі войнаў за аб’яднанне Германіі і прыняў удзел у войнах з Аўстрыяй у 1866 годзе і Францыяй у 1870—1871 гадах.

У час першай з гэтых кампаній ён знаходзіўся пры галоўнай кватэры, дзе з’яўляўся праціўнікам Мольтке ў яго стратэгічных планах, у час другой — камандаваў 4-м армейскім корпусам, з якім адрозніўся пры Бамоне, пад Седанам і Парыжам. 27 снежня 1870 года расійскі імператар Аляксандр II падараваў Альвенслебену ордэн Святога Георгія 4-й ступені

  У адплату выдатнай адвагі і ваенных подзвігаў, аказаных у час ваенных дзеянняў у Францыі.  

Густаў фон Альвенслебен памёр 30 чэрвеня 1881 года ў Гернродэ.

Сярод іншых узнагарод Альвенслебен меў ордэн «Pour le Mérite».

Зноскі

  1. а б Gustav Graf von Alvensleben Erxleben // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць