Адкрыць галоўнае меню

Генадзь Уладзіміравіч Грушавы

(Пасля перасылкі з Г. Грушавы)

Генадзь Уладзіміравіч Грушавы (27 ліпеня 1950, Мінск — 28 студзеня 2014) — заснавальнік і старшыня дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», доктар філасофскіх навук (1994), прафесар (1995), дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. Адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронту «Адраджэнне». У Вярхоўным Савеце ўваходзіў у фракцыю Апазіцыя БНФ. Пасля рэферэндуму 1996 года грамадскія аб’яднанні 15-ці раёнаў Беларусі сабралі 116 тыс. подпісаў супраць скасавання яго дэпутацкіх паўнамоцтваў. У 1997 быў адным з заснавальнікаў Асамблеі НДА. З сакавіка 1997 г. па сакавік 1998-га знаходзіўся ў Германіі праз пагрозу арышту[1]. У 1999 атрымаў нарвежскую праваабарончую узнагароду памяці прафесара Торалфа Рафто.

Генадзь Грушавы
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі
1990 — 1996
Прэм’ер-міністр: Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Партыя: Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (1996)
Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар філасофскіх навук[d]
Дзейнасць: палітык, філосаф, выкладчык універсітэта
Нараджэнне: 24 ліпеня 1950(1950-07-24)
Смерць: 28 студзеня 2014(2014-01-28) (63 гады)
Пахаванне:
Бацька: Уладзімір Ерамеевіч Грушавы
Жонка: Ірына Львоўна Грушавая[d]
Дзеці: Сын: Максім; дачка: Марына
 
Узнагароды:

Змест

Адукацыя і даследаванніПравіць

Скончыў менскую школу № 50, якая спецыялізавалася на фізіцы і матэматыцы. Аднак паступіў на філасофскі факультэт БДУ, дзе выкладаў з 1973 г. да сваёй смерці. У 1975 абараніў кандыдацкую, а пазней і доктарскую дысертацыю па філасофіі. З 1991 прарэктар Інстытута сучасных ведаў. Даследаваў гісторыю філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Заходняй Еўропы і Беларусі часоў Адраджэння і Асветніцтва, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы пазнання, грамадскай філасофіі і паліталогіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Нікаля Мальбранша» (1978)[2].

ДабрачыннасцьПравіць

У 1989 г. узначаліў Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля», які 20 лістапада 1990-га ператварыўся ў дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля» і дапамог больш як 2 млн жыхароў Беларусі. У 1993 г. фонд налічваў 14 тыс. членаў. Фонд накіраваў 160 тыс. дзяцей на аздараўленне за мяжу і да 2000 г. увёз у Беларусь лекаў на суму каля $500 млн[3].

Памёр ад раку крыві. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Зноскі

  1. In memoriam: Генадзь Грушавы // Наша Ніва : газета. — 29 студзеня 2014. — № 4, 841. — С. 4. — ISSN 1819-1614.
  2. Грушавы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — Т. 5. — С. 467. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  3. Аляксандр Тамковіч. Генадзь Грушавы // Новы час : газета. — 16 кастрычніка 2009. — № 38 (166). — С. 4. — ISSN 2218-2244.

СпасылкіПравіць