Георгій Ільіч Ліёпа
Георгій Ільіч Ліёпа (Лёпа, 26 студзеня 1923, в. Кашалёва, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць — 26 красавіка 2011) — беларускі інжынер-будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1974).
Георгій Ільіч Ліёпа | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 студзеня 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 красавіка 2011 (88 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1948 годзе. Працаваў канструктарам, галоўным канструктарам у Мінгарпраекце, галоўным інжынерам лабараторыі ў ІБіА АН БССР, галоўным інжынерам Мінскпраекта, з 1964 па 1989 г. — дырэктарам Белдзяржпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Член КПСС з 1955 года. Пражываў у Мінску.
Дзейнасць
правіцьУдзельнічаў у распрацоўцы генплана Мінска, у праектаванні забудовы Брэста, Бабруйска, Віцебска, Гродна, Жодзіна, Магілёва, Пінска, Светлагорска, Салігорска, адзін з аўтараў праектаў комплексу будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута (1954), Упраўлення Беларускай чыгункі (1950), 167-кватэрнага жылога дома па вул. Казлова, жылых дамоў па Ленінскім праспекце (1957) у Мінску, серыі БМ і тыпавых праектаў жылых дамоў для БССР (1957).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне», дзвюма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Прэмія Савета Міністраў СССР (1987) за стварэнне і ўкараненне адзінай сістэмы мясцовых і рэсурсавых разлікаў з прымяненнем ЭВМ.
Зноскі
Літаратура
правіць- Лиопо Георгий Ильич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)