Георг Отс
Георг Отс (эст.: Georg Ots; 21 сакавіка 1920, Петраград, Расійская СФСР — 5 верасня 1975, Талін, Эстонская ССР) — папулярны савецкі і эстонскі оперны і эстрадны спявак (лірычны барытон). Народны артыст СССР (1960), лаўрэат дзвюх Сталінскіх (1950, 1952) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1968). Член ВКП(б) з 1946 года.
Георг Отс | |
---|---|
Georg Ots | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1920 |
Месца нараджэння | Петраград, РСФСР |
Дата смерці | 5 верасня 1975 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
СССР Эстонія |
Бацька | Karl Ots[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 сакавіка 1920 года ў Петраградзе (Расійская СФСР).
З 1944 года артыст хора, з 1945 года саліст тэатра оперы і балета «Эстонія». Скончыў у 1951 годзе Талінскую кансерваторыю (клас Ц. Куўзіка), у 1951—1552 яе рэктар.
Член ВКП (б) з 1946 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання.
Памёр 5 верасня 1975 года ў Таліне (Эстонская ССР). Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках.
Творчасць
правіцьВалодаў моцным голасам прыгожага аксаміцістага тэмбру, вялікага дыяпазону, бездакорным густам і артыстызмам. Выступаў у оперы, аперэце, як камерны і эстрадны спявак. Сярод партый: у нацыянальных операх — Мэеліс («Лембіту» В. Капа), Вампа («Агні помсты» Э. Капа), Пятроў («Бераг бур» Г. Эрнесакса); іншых партыі — Яўген Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Дэман («Дэман » А. Рубінштэйна), Дон Жуан, Папагена, Фігара («Дон Жуан», «Чароўная флейта», «Вяселле Фігара » В. А. Моцарта), Эскамілья («Кармэн» Ж. Бізэ), Яга, Рэната, Рыгалета («Атэла», «Баль-маскарад», «Рыгалета» Дж. Вердзі), Джэні Скікі, Марсель («Джані Скікі » і «Багема » Дж. Пучыні), Малатэста («Дон Паскуале » Г. Даніцэці); у аперэтах — Юры («Руму Юры» Л. Нормета і Э. Ара), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), містар Ікс, Тасіла, прынц Раджамі («Прынцэса цырка », «Марыца », «Баядэра » І. Кальмана), Марка («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Дон Кіхот і Сервантэс («Чалавек з Ламанчы» М. Лі). Першы выканаўца многіх песень сучасных кампазітараў. Здымаўся ў кіно («Святло ў Коардзі », 1952; «Містар Ікс », 1958; «Выпадковая сустрэча», 1961; «Кала Бруньён », 1974).
Ушанаванне памяці
правіць- У гонар Георга Отса названы аўтамабільна-пасажырскі паром «Георг Отс», які быў пабудаваны ў 1980 годзе ў г. Шчэцін, ПНР.
- У 1980 годзе ў гонар Георга Отса выпушчана паштовая марка СССР.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георг Отс
- Георг Отс на сайце Peoples.ru
- Георг Карлавіч Отс
- Георг Отс на Last.fm