Давід Сільва
Даві́д Хасуэ́ Хіме́нес Сі́льва (ісп.: David Josué Jiménez Silva; нар. 8 студзеня 1986, Аргінегін, Канарскія астравы, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Рэал Сасьедад» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі. Чэмпіён свету 2010, чэмпіён Еўропы 2008 і 2012 у складзе нацыянальнай каманды. Давід з’яўляецца ўніверсальным іграком, які здольны гуляць на абодвух флангах і ў цэнтры паўабароны. Адной з галоўных якасцей Сільвы лічыцца ўмелая арганізацыя каманднай гульні. Давід выдатна бачыць поле, валодае добрым «апошнім» пасам, пастаўленым ударам, якім, праўда, карыстаецца зрэдку.
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Давід Хасуэ Хіменес Сільва | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Кітаец (Chino), Мерлін | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 студзеня 1986[1][2] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Кар’ера Давіда пачалася ў «Эйбары», куды ён перайшоў на правах арэнды з «Валенсіі», забіўшы за сезон 5 галоў. У сезоне 2005/06 Сільва быў аддадзены ў арэнду ў «Сельту», дзе згуляўшы 34 матчы і забіўшы 4 галы, зарэкамендаваў сябе як будучая зорка. 21 чэрвеня 2007 года Сільва падоўжыў кантракт з «Валенсіяй» на сем гадоў.
30 чэрвеня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Давіда ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансферу склала 28,5 мільёнаў еўра, а кантракт з «гараджанамі» быў разлічаны на 5 гадоў[3]. У новым клубе Сільва раскрыўся па новаму, на пару з Тэвесам, іспанец быў прызнаны спецыялістамі адным з самых грозных ігракоў у лізе. У сезоне 2011/12, не зважаючы на тое, што да клуба далучыліся такія майстры, як Серхіа Агуэра і Самір Насры, Давід не толькі не згубіўся ў іх зорнай кампаніі, але і стаў вылучацца на іх фоне. У 2019 годзе стаў капітанам каманды.
У жніўні 2020 года перайшоў у «Рэал Сасьедад»[4].
МіжнароднаяПравіць
Давід дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі 15 лістапада 2006 года. Ён таксама згуляў у пераможным матчы супраць зборнай Англіі. Паказаўшы добрую гульню ў першых матчах, Сільва захаваў месца ў зборнай. У таварыскім матчы супраць зборнай Грэцыі 22 жніўня 2007 года, які завяршыўся перамогай іспанцаў з лікам 3:2, Сільва забіў 2 галы. Давід браў удзел у трыўмфальным для іспанскай зборнай чэмпіянаце Еўропы 2008, у паўфінальным матчы супраць зборнай Расіі, якая скончылася з лікам 3:0 на карысць пірэнейцаў, ігрок забіў трэці гол на 82-й хвіліне.
ДасягненніПравіць
КлубныяПравіць
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2008
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Іспаніі: 2010
- Чэмпіён Англіі (4): 2012, 2014, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Англіі (2): 2011, 2019
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (5): 2014, 2016, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2012, 2019
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2020
МіжнародныяПравіць
- Чэмпіён свету: 2010
- Чэмпіён Еўропы (2): 2008, 2012
Зноскі
- ↑ DAVID SILVA jimenez // Argentine Soccer Database
- ↑ David Silva // FBref.com
- ↑ Официально: Давид Сильва подписал контракт с Манчестер Сити Архівавана 7 ліпеня 2010.. footbolla.net.ru
- ↑ Давид Сильва перешел в «Реал Сосьедад». Контракт – до 2022 года. by.tribuna.com
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Давід Сільва
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)