Даныя

інфармацыйнае спалучэнне дыскрэтных адзінак
(Пасля перасылкі з Дадзеныя)

Даныя (ад лац.: data множны лік ад лац.: datum — «(штосьці) дадзенае» ад лац.: dare — «даваць», «штосьці дадзенае») — спалучэнне дыскрэтных значнасцяў, якое нясе ў сябе інфармацыю, якая характарызуе пэўную сістэму, з’яву, працэс ці аб’ект, прадстаўлены ў пэўнай форме і прызначаны для далейшага выкарыстання; канкрэтная форма прадстаўлення зместу інфармацыі. Даныя часта выкарыстоўваюцца ў навуковых даследаваннях, інфармацыйных тэхналогіях і фінансах. У прыватнасці, даныя могуць быць выкарыстаны ў якасці пераменных у камп’ютарных вылічэннях.[1][2] Даныя могуць прадстаўляць сабой як абстрактныя ідэі, так і канкрэтныя вымярэнні.[3]

Даныя можна апісаць:

  • абстрактна (матэматычна);
  • лагічна;
  • фізічна.

Даныя характарызуюцца сваёй структурай і таму часта прадстаўляюцца ў выглядзе табліц, якія прадстаўляюць дадатковыя кантэксты і сэнсы, і могуць выкарыстоўвацца самі сабой як даныя ў больш складаных структурах.[1]

Этымалогія беларускага паняцця

правіць

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, а таксама іншыя слоўнікі і энцыклапедыі фіксуюць слова «даныя» як назоўнік, які сэнсава адпавядае англійскаму «data»[4]. Акадэмічная і перакладчыцкая супольнасць Беларусі сходзіцца на меркаванні, што дапушчальнае выкарыстанне толькі такога паняцця. Многія беларусы ўжываюць дзеепрыметнік «дадзеныя» як назоўнік, што з акадэмічнага пункту гледжання — памылка.

Ёсць меркаванне, што назоўнік даныя з’яўляецца запазычаннем з рускай мовы і транслітарацыяй рус.: данные. Тым часам, слова даныя часта сустракаецца ў тэкстах беларускіх класікаў (Якуб Колас, Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі і інш.) як назоўнік і прыметнік, таму ўжыванне слова дадзеныя як назоўніка разглядаецца некаторымі навукоўцамі[кім?], у тым ліку, як уплыў рускай мовы.

У сваю чаргу, ёсць меркаванне, што назоўнік даныя паходзіць ад польск.: dane або укр.: дані.

Этымалагічна назоўнік даныя меркавана ўтвораны ад прыметніка даныя, які паходзіць ад дзеяслова даць, што агулам з’яўляецца калькай ад лац.: data.

Зноскі

правіць
  1. а б OECD Glossary of Statistical Terms. OECD. 2008. p. 119. ISBN 978-92-64-025561.
  2. Statistical Language - What are Data?. Australian Bureau of Statistics (13 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2019. Праверана 9 сакавіка 2020.
  3. Data vs Information - Difference and Comparison | Diffen (англ.). www.diffen.com. Праверана 11 снежня 2018.
  4. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (бел.) / пад. рэд. І. Л. Капылова. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 212. — 968 с. — ISBN 978-985-11-0937-7.

Літаратура

правіць