Дамо́дар (хіндзі: दामोदर नदी, бенг.: দামোদর নদ) — рака ў Індыі, у штатах Біхар і Заходняя Бенгалія.

Дамодар
хіндзі दामोदर नदी, бенг. দামোদর নদ
Характарыстыка
Даўжыня 592 км
Басейн больш за 20 000 км²
Расход вады 330 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне плато Чхота-Нагпур
Вусце Хуглі
 • Каардынаты 22°20′58″ пн. ш. 88°05′13″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ганг → Індыйскі акіян
Краіна
Рэгіёны Біхар, Заходняя Бенгалія
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі каля 580[1] (592[2]) км. Плошча вадазбору больш за 20 000[3] км². Сярэдні расход вады каля 330[1] м³/с. Бярэ пачатак на плато Чхота-Нагпур, сярэдняе і ніжняе цячэнне — на Інда-Гангскай раўніне, ўпадае ў раку Хуглі — правы рукаў дэльты Ганга. Галоўны прыток — рака Баракар (левы). Летне-асенняе разводдзе, часам з катастрафічнымі паводкамі. Суднаходная у ніжнім цячэнні.

У басейне Дамадара пабудавана найбуйнейшая ў Індыі Дамадарская гідраэнергасістэма. Даліна ракі з’яўляецца адным з важных індустрыяльных раёнаў краіны.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  2. Damodar River // Encyclopædia Britannica (англ.)
  3. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 128. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 35.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 128. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць