Дамінік Рудніцкі
Дамінік Рудні́цкі (польск.: Dominik Rudnicki; 4 жніўня 1676, Усходняя Беларусь — 10 кастрычніка 1739) — беларускі і польскі пісьменнік.
Дамінік Рудніцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1676[1][2] ці 1676[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 кастрычніка 1739[1][2] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Паходзіў з беларускай шляхты. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі (каля 1694). Настаўнічаў у езуіцкіх калегіумах Слуцка, Горадні, Мсціслава, Новагародка. 3 1720 у Варшаве, пракуратар Літоўскай правінцыі езуітаў. 3 1730 у Нясвіжы.
ТворчасцьПравіць
У рукапісных зборніках Д. Рудніцкага (вядомыя з публікацыяў А. Брукнера і У. Ператца, загінулі ў Варшаве ў 1944) акрамя польскіх было 9 беларускіх вершаваных твораў, напісаных ім, або народных, апрацаваных. У іх праявіліся рысы позняга барока: алегорыя, гратэск, марнасць і хуткаплыннасць жыцця. Адчуваецца арыентацыя на народную песню. Аўтар інтэрмедый на польскай мове, казанняў, зборніка «Свабодны голас у вершаванай форме» (выд. 1741).
Ім створана алегарычная сістэма вобразаў у вершаваным сатырычным цыкле «Звярыныя гратэскі» (творы «Ваенны паход грыбоў», «Птушыны баль», «Камара з дуба цяжкі ўпадак» і інш.).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1034181173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 7 сакавіка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/dominik-rudnicki-h-sas
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Rudnicki, Dominik // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 27. — S. 226.
- ↑ Dominik Rudnicki // opac.vatlib.it
- ↑ Dominik Rudnicki // NUKAT — 2002.
ЛітаратураПравіць
- Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 72-78, 116—126.
- Eustachiewicz M. Twórczość Dominika Rudnickiego. Wrocław, 1966.