Дана Сцюарт Скот (англ.: Dana Stewart Scott, нар. 11 кастрычніка 1932) — амерыканскі матэматык, вядомы працамі ў галіне матэматычнай логікі і інфарматыкі.

Дана Скот
англ.: Dana Stewart Scott
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1932(1932-10-11) (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Ірэн Шраер Скот[d][1]
Род дзейнасці матэматык, спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер, таполаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера рашотка[d], матэматычная логіка[2], тэорыя мадэлей[d], тапалогія, праграмаванне, automata theory[d][2], семантыка[2] і мова праграмавання[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі (1958)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Алонза Чорч
Член у
Узнагароды

прэмія Цьюрынга (1976)

грант Гугенхайма (1978)

прэмія Гаральда Пендэра[d] (1990)

прэмія Рольфа Шока па логіцы і філасофіі[d] (1997)

Гёдэльскі лектар[d] (1991)

прэмія Еўрапейскай асацыяцыі тэарэтычнай інфарматыкі[d] (2007)

прэмія Стыла[d] (1972)

прэмія Рольфа Шока[d] (1997)

член Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі[d] (1994)

ганаровы доктар Утрэхцкага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Эдынбургскага ўніверсітэта[d]

правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013)

Сайт cs.cmu.edu/~scott
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даследаванні Скота звязаны з тэорыяй мадэлей, тэорыяй аўтаматаў, мадальнай і інтуіцыянісцкай логікамі, канструктыўнай матэматыкай і сувяззю паміж логікай і тэорыяй катэгорый. Філасофскія інтарэсы ляжаць у галіне асноў логікі, філасофіі матэматыкі і семантычнага аналізу натуральных моў.

Зрабіў буйны ўклад у развіццё інфарматыкі, распрацаваўшы матэматычную тэорыю вылічэнняў. Ім была распрацавана мадэль бестыпавага λ-вылічэння, для чаго была ўведзена спецыяльная тапалогія (пазней названая яго імем), спачатку на поўных рашотках, і пасля абагульненая да поўных часткова ўпарадкаваных мностваў. У межах гэтай мадэлі развіў тэорыю і мадэлі вылічэнняў, распрацаваў прынцыпы дэнатацыйнай семантыкі моў праграмавання, паглыбіў паняцце аб вылічальнасці.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. https://www.ae-info.org/ae/User/Scott_Dana
  4. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  5. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.