Джавані Батыста Бельцоні

Джавані Батыста Бельцоні (1778—1823) — італьянец-авантурыст. Адным з першых заходнееўрапейцаў Джавані Бельцоні павярхоўна даследаваў храмы на востраве Філы, храм у Абу-Сімбеле, адкрыты да яго швейцарскім навукоўцам Буркхартам.

Джавані Батыста Бельцоні
італ.: Giovanni Battista Belzoni
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, антыквар, егіптолаг, археолаг, раманіст, пісьменнік-падарожнік
Дата нараджэння 5 лістапада 1778(1778-11-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1823(1823-12-03)[1][2][…] (45 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Сара Бельцоні[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Каб выжыць і зарабіць на жыццё, ён быў вымушаны брацца за любую працу, быў і цырульнікам, і інжынерам, і ўцекачом, і драпежнікам-археолагам і рабаўніком магіл старажытных егіпцян. Маладосць Джавані прыйшлася на ваенныя авантуры Напалеона Банапарта і захопы княстваў Італіі французскімі ваярамі. Высокага росту маладога чалавека (два метра) маглі сілай забраць у войска французаў-захопнікаў 1797 года, таму ён збег з Рыма. Маладосць, жаданне зарабіць на жыццё і нестабільнасць ваенных гадоў спрыялі развіццю авантурных чорт яго характару. Ён гадамі падарожнічаў па краінах Еўропы, а затым і арабскага Усходу, беручыся за розныя работы. Жыў у Нідэрландах, перабраўся ў Лондан, дзе далучыўся да падарожжаў цырку. Разам з цыркам пачаліся гастролі ў Іспаніі, Партугаліі, Сірыі, востраве Мальта. На Мальце 1815 года ён сустрэўся з Ісмаэлем Гібралтарам, пасланнікам Мехмеда Алі Пашы (1769—1848) з арабскага Егіпта. Апошняга зацікавілі веды Джавані Бельцоні пра гідраўлічныя механізмы, і ў выніку той, разам з жонкай адбыў у Каір. У Каіры адкрыў, што можна зарабляць на разграбленні старажытных пахаванняў і продажу знойдзенага ў іх. Брытанскім консулам у той час у Каіры быў Генры Сальт (1780—1827), дыпламат, трохі мастак. У той час у Егіпце працягвалася жорсткае суперніцтва паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй за першынство ў рабаванні і вывазе ў Еўропу археалагічных скарбаў Старажытнага Егіпта. За кошт авантурнага і ініцыятыўнага Джавані Бельцоні, генеральны консул Брытаніі ўмацаваў свае пазіцыі. Адным з першых заходнееўрапейцаў Джавані Бельцоні павярхоўна даследаваў храмы на востраве Філы, храм у Абу-Сімбеле, адкрыты да яго швейцарскім навукоўцам Буркхартам. Бурная актыўнасць Бельцоні ішла не столькі ад смагі навуковых даследаванняў, бо ён не быў навукоўцам, колькі ад авантурнага жадання навіны і адкрыцця мастацкіх скарбаў, якія хацеў забраць і пераправіць у Брытанію, на сваю новую радзіму. Адсюль спробы прабіцца ў храм Абу-Сімбел, захоп старажытнаегіпецкага абеліска на востраве Філы, раскопкі ў мястэчку Карнак, у Даліне Цароў. Адкрыццё і раскопкі авантурыста-аматара міжволі, у апошнюю чаргу спрыялі навуковым адкрыццям і станаўлення навукі егіпталогіі. Гэта і дэшыфроўка надпісу на вышэй згаданым абеліску, і падставы сістэматыкі на матэрыяле раскапаны пахаванняў. Каб замацаваць за сабой прыярытэт у адкрыцці новых магіл, ён пачаў ставіць ўласныя надпісы на пахавальных каморах (захаваліся і дагэтуль).

Зноскі

  1. а б Giovanni Battista Belzoni
  2. а б Dr. Constant v. Wurzbach Belzoni, Johann Baptist // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 1. — S. 252.