Джэк Стэйнбергер
Джэк Стэйнбергер (Штэйнбергер) (анг.: Jack Steinberger; нар. 25 мая 1921, Бад-Кісінген, Германія) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1988) за адкрыццё і даследаванне нейтрына і антынейтрына.
Джэк Стэйнбергер | |
---|---|
Jack Steinberger | |
| |
Дата нараджэння | 25 мая 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 2020[4] (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ned Steinberger[d] і Julia K. Steinberger[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эдвард Тэлер |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Нарадзіўся ў Германіі ў яўрэйскай сям'і. У 1935 сям'я Стэйнбергера эмігруе ў ЗША. У Амерыцы скончыў Чыкагскі ўніверсітэт, ступень бакалаўра (1942). Затым да 1945 працуе ў радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, займаючыся даследаваннем фізікі элементарных часціц. У 1948 абараняе доктарскую дысертацыю па тэме даследавання мюонаў (мю-мезонаў) у касмічных промнях і адкрыццё з'явы распаду мюонаў на электроны, пазітроны, нейтрына і антынейтрына. У 1949-50 Джэк Стэйнбергер на пасадзе прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. 1950-68 — прафесар Калумбійскага ўніверсітэта. У 1962 Стэйнбергер сумесна з Леонам Ледэрманам і Мелвінам Шварцам ўпершыню ідэнтыфікаваў нейтрына не ў касмічных промнях, а ў атрыманых у лабараторных умовах промнях высокай энергіі.
Зноскі
- ↑ Jack Steinberger // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jack Steinberger // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jack Steinberger // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.mainpost.de/regional/bad-kissingen/erinnerungen-an-einen-besonderen-kissinger-art-10542391
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Steinberger_Jack
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).