Дзмітрый Аляксандравіч Жук

Дзмітрый Аляксандравіч Жук (нар. 7 ліпеня 1970, Леткаўшчына, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі журналіст, з 2018 года галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Дзмітрый Аляксандравіч Жук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 ліпеня 1970(1970-07-07) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Алесь Жук
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, прапагандыст
Узнагароды

Сын беларускага пісьменніка Алеся Жука[1].

Біяграфія Правіць

У 1992 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці — выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры. У 1992—1993 гадах працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў школе-гімназіі ў Мінску. З 1993 па 1997 гады працаваў у выдавецка-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага банка Беларусі. У 1997—1999 гадах працаваў у прадстаўніцтве расійскага інфармацыйнага агенцтва «Интерфакс» у Беларусі. У лістападзе 1999 года прызначаны кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З 2003 па 2018 гады займаў пасаду дырэктара РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».

З 6 лютага 2018 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссия»[2].

Міжнародныя санкцыі Правіць

У 2011 годзе разам з іншымі ўплывовымі супрацоўнікамі і кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Беларусі быў ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза ў сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Дзмітрыю Жуку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню[3]. Паводле Еўрапейскага савета Дзмітрый Жук: «нясе адказнасць за перадачу медыямі дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці 19 снежня 2010 г., выкарыстоўваючы сфальсыфіцыраваную інфармацыю»[4]. У 2016 годзе забарона была знята[5].

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[6].

Узнагароды Правіць

Зноскі