Дзмітрый Аляксандравіч Жук

беларускі журналіст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Жук)

Дзмітрый Аляксандравіч Жук (нар. 7 ліпеня 1970, Леткаўшчына, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі журналіст, з 2018 года галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Дзмітрый Аляксандравіч Жук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 ліпеня 1970(1970-07-07) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Алесь Жук
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, прапагандыст
Узнагароды

Сын беларускага пісьменніка Алеся Жука[1].

Біяграфія

правіць

У 1992 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці — выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры. У 1992—1993 гадах працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў школе-гімназіі ў Мінску. З 1993 па 1997 гады працаваў у выдавецка-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага банка Беларусі. У 1997—1999 гадах працаваў у прадстаўніцтве расійскага інфармацыйнага агенцтва «Интерфакс» у Беларусі. У лістападзе 1999 года прызначаны кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З 2003 па 2018 гады займаў пасаду дырэктара РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».

У лютым 2018 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссия»[2] і стаў дырэктарам выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Таксама Жук сакратар Беларускага саюза журналістаў, у снежні 2021 года ўключаны ў «Рэспубліканскі міжведамасны каардынацыйны савет па патрыятычным выхаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь»[3].

У час кіраўніцтва Жука газета канчаткова ператварылася ў рупар агрэсіўнай праўладнай прапаганды, дзе з 2020 года значнае месца займаюць расійскія наратывы[4][5]. Назіральнікі не раз выказвалі сумневы ў дастатковай кваліфікацыі Жука[6], тым не менш у 2024 годзе на сесіі Мінскага гарадскога савета ён аднагалосна абраны ў Савет Рэспублікі[7].

Міжнародныя санкцыі

правіць

У 2011 годзе разам з іншымі ўплывовымі супрацоўнікамі і кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Беларусі быў ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза ў сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Дзмітрыю Жуку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню[8]. Паводле Еўрапейскага савета Дзмітрый Жук: «нясе адказнасць за перадачу медыямі дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці 19 снежня 2010 г., выкарыстоўваючы сфальсыфіцыраваную інфармацыю»[9]. У 2016 годзе забарона была знята[10].

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[11].

5 жніўня 2024 года ўнесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[12].

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Пять фактов о новом главном редакторе «Советской Белоруссии» Дмитрии Жуке (руск.)
  2. Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА (руск.)
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.12.2021 г. № 773 «О Программе патриотического воспитания населения Республики Беларусь на 2022-2025 годы» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 15 красавіка 2024.
  4. ashustin. В. Рубінчык. Народнае адзінства? (англ.) (2 верасня 2021). Праверана 15 красавіка 2024.
  5. ashustin. Или крестик, или трусы… (англ.) (25 жніўня 2022). Праверана 15 красавіка 2024.
  6. ashustin. «Краіна-браначка» (англ.) (31 снежня 2021). Праверана 15 красавіка 2024.
  7. Наши в Совете Республики! — Белорусский союз журналистов (руск.). bsj.by. Праверана 15 красавіка 2024.
  8. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС
  9. Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus = Рашэнне Еўрапейскага савета аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. (англ.)
  10. ЕС зняў санкцыі з Беларусі Архівавана 5 верасня 2021.
  11. Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
  12. Council Implementing Regulation (EU) 2024/2113 of 26 July 2024 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus and the involvement of Belarus in the Russian aggression against Ukraine
  13. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2018 года № 565 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)