Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя
Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя (28 верасня 1932, в. Стайкі, цяпер Баранавіцкі раён — 20 верасня 1993, Гродна) — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзеяч.
Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя | ||
| ||
---|---|---|
1983/1991 — 1993 | ||
Папярэднік | Сяргей Кабяк / першы ў РБ | |
Пераемнік | Сямён Домаш | |
Партыя | КПБ(б)-КПСС | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 28 верасня 1932 в. Стайкі, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка | |
Смерць | 20 верасня 1993 (60 гадоў) Гродна, Беларусь | |
Дзеці | сын Сяргей, інш. | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёна) у сялянскай сям'і. У няпоўныя 15 гадоў пайшоў працаваць на Баранавіцкі рамонтна-механічны завод. У 1953 скончыў Пінскі гідратэхнікум. Працаваў у Зэльве старэйшым раённым меліяратарам.
Быў абраны другім, а затым першым сакратаром Зэльвенскага райкама камсамола. У 1960 накіраваны ў Мінскую партыйную школу (скончыў у 1964). У 1964 пераехаў у Свіслач. Старшыня Свіслацкага райвыканкама. Накіраваны ў Астравец. Першы сакратар Астравецкага райкама партыі. У ліпені 1977 пераведзены ў Гродна на пасаду намесніка старшыні аблвыканкама. З кастрычніка 1983 (пасля ад'езду Сяргея Кабяка на працу ў Віцебск) прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Захаваў пасаду і ў незалежнай Беларусі. Праводзіў пасяджэнні па-беларуску.
Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Разглядаўся партыйнай наменклатурай, як адзін з кандыдатаў на пасаду старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі ўзамен Станіслава Шушкевіча.
Ініцыятар стварэння еўрарэгіёна «Нёман».
ЗабойстваПравіць
У нядзелю ўвечары 20 верасня 1993 быў забіты стрэлам у сэрца на ганку свайго дома ў Гродна па вуліцы Астроўскага. Пахаваны на Гродзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў. Забойства, якое так і не было раскрыта, стала адным з самых гучных злачынстваў у гісторыі першых гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь.
УзнагародыПравіць
ПамяцьПравіць
На радзіме ў вёсцы Стайкі Баранавіцкага раёна імем Арцымені названа вуліца.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Александр ФЕДУТА. Его звали «Батька». Дмитрий Арцименя и его наследство(руск.) // «БДГ для служебного пользования»