Сяргей Цярэнцьевіч Кабяк

Сярге́й Цярэ́нцьевіч Кабя́к (12 верасня 1931, хутар Замошша, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР20 снежня 1985, Віцебск, Беларуская ССР) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Віцебскага абкама КП Беларусі (19831985), старшыня Гродзенскага аблвыканкама (19781983).

Сяргей Цярэнцьевіч Кабяк
Сцяг Першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
31 кастрычніка 1983 — 20 снежня 1985
Папярэднік Сяргей Шабашоў
Пераемнік Уладзімір Грыгор'еў
Сцяг Старшыня Гродзенскага аблвыканкама
16 сакавіка 1978 — 31 кастрычніка 1983
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Рыгор Фамічоў
Пераемнік Дзмітрый Арцыменя
Сцяг Другі сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КПБ
кастрычнік 1972 — сакавік 1978
Папярэднік Рыгор Фамічоў
Пераемнік Васіль Галаван
Нараджэнне 12 верасня 1931(1931-09-12)
Смерць 20 снежня 1985(1985-12-20) (54 гады)
Партыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў

Біяграфія правіць

  • 1957—1958 гады — першы сакратар Лідскага гаркама ЛКСМБ,
  • 1968—1972 гады — першы сакратар Лідскага гаркама КПБ,
  • 1972—1978 гады — другі сакратар Гродзенскага абкама КПБ,
  • 1978—1983 гады — старшыня Гродзенскага аблвыканкама,
  • з 1983 года — першы сакратар Віцебскага абкама КП Беларусі.
  • 1984—1985 гады — дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання ад Беларускай ССР.

Абіраўся членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Ушанаванне памяці правіць

У горадзе Гродна адна з вуліц носіць імя Сяргея Кабяка.

Спасылкі правіць