Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Дзмітрый Бяссмертны
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Бяссмертны
Нарадзіўся 3 студзеня 1997(1997-01-03)[1] (22 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі БАТЭ
Нумар 19
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2014 — 2018 Сцяг Беларусі Мінск 77 (6)
2019 — Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная**
2015 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (0)
2016 — 2018 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 14 (1)
2017 Сцяг Беларусі Беларусь B 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2018.

Дзмітрый Бяссмертны (нар. 3 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 17 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матчу супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2).

У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў галоўнай камандзе мінчан, нярэдка і ў стартавым складзе, дзе звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2017 ужо трывала замацаваўся як асноўны правы паўабаронца каманды, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы.

У студзені 2019 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[2].

Міжнародная кар’ераПравіць

Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

17 студзеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матчу супраць Кыргызстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Мінск   29 4
2015 Д1 Мінск   1 0
2016 Д1 Мінск   18 1
2017 Д1 Мінск   28 1
2018 Д1 Мінск   30 4

Зноскі

  1. Dmitri Bessmertniy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Дмитрий Бессмертный стал игроком БАТЭ

СпасылкіПравіць