Дзявочае (возера)
Дзяво́чае — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 18 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля аграгарадка Камень і вёскі Чаросава.
Дзявочае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141,6 м |
Даўжыня | 1,15 км |
Шырыня | 0,52 км |
Плошча | 0,51 км² |
Аб’ём | 0,00358 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,93 км |
Найбольшая глыбіня | 17,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,26 ‰ |
Празрыстасць | да 2,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,15 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера складае 0,51 км². Даўжыня 1,15 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 3,93 км. Найбольшая глыбіня 17,5 м, сярэдняя каля 7 м. Аб’ём вады 3,58 млн м³. Плошча вадазбору 4,15 км².
Катлавіна возера лопасцевай формы, складанага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на поўдні і паўднёвым усходзе 11—20 м), пад хмызняком, месцамі ў верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія возера звілістая, утварае залівы і паўастравы. Берагі нізкія, участкамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 28 % плошчы [1]. Дно высцілаюць пяскі (да глыбіні 2—3 м) і глей.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Надводная расліннасць ўтварае паласу шырынёй да 35 м. Упадае ручай, выцякае ручай у возера Чаросава.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб. Сустракаецца вугор[1].
Зноскі
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- Уласаў Б. П. Дзявочае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.