Дзяніс Юр’евіч Яхно

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзяніс Яхно)

Дзяніс Яхно (нар. 20 лістапада 1992, Гомель) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лясгаса».

Футбол
Дзяніс Яхно
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Юр’евіч Яхно
Нарадзіўся 20 лістапада 1992(1992-11-20)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лясгас
Нумар 88
Маладзёжныя клубы
2006—2008 Беларусь Гомель 58 (18)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2016 Беларусь Гомель 19 (0)
2014   Беларусь Гарадзея 5 (0)
2014   Беларусь Гомельчыгунтранс 15 (2)
2017 Беларусь Асіповічы 9 (0)
2018 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 16 (6)
2020 Беларусь Хімік (Светлагорск) 21 (1)
2021 Беларусь Паперпрам (Гомель) 14 (6)
2022— Беларусь Лясгас (Гомель) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (1)
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 мая 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2013

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец «Гомеля», гуляў за моладзевую каманду, потым стаў выступаць за дубль. У сезоне 2010 у Першай лізе згуляў чатыры матчы за асноўную каманду (выхадзіў на замену) і яшчэ адзін матч у Кубку (у выніку выйграў гэты трафей).

У сезоне 2013 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але ў ліпені 2013 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У лютым 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[3]. У ліпені 2014 года пакінуў гэты клуб[4] і неўзабаве стаў іграком «Гомельчыгунтранса»[5]. У стане «чыгуначнікаў» стаў трывала гуляць у аснове.

У снежні 2014 года, па заканчэнні тэрміну арэнды, вярнуўся ў «Гомель»[6]. Значную частку сезона 2015 прапусціў з-за траўм, у чэмпіянаце згуляў усяго ў 6 матчах. У сезоне 2016, калі каманда гуляла ў Першай лізе, зноў доўгі час не гуляў з-за траўмы, толькі ў канцы сезона стаў з’яўляцца на полі. У пачатку 2017 года пакінуў каманду.

У жніўні 2017 года стаў іграком «Асіповічаў»[7]. У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба.

У студзені 2019 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[8], аднак не быў заяўлены на сезон 2019. У пачатку 2020 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка», дзе трывала выступаў у аснове.

У красавіку 2021 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама», пакінуў каманду ў сакавіку 2022 года і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лясгаса».

Міжнародная кар’ера

правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2012 у Санкт-Пецярбургу (правёў усе 6 матчаў). 10 верасня 2012 года ўдзельнічаў у адборачным матчы моладзевага Еўра-2013 супраць Сан-Марына.

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Гомель   1 0
2009 дубль Гомель   9 1
2010 Д2 Гомель   4 0
2011 дубль Гомель   26 9
2012 дубль Гомель   20 7
2013 Д1 Гомель   6 0
2014 (1) Д2 Гарадзея   5 0
2014 (2) Д2 Гомельчыгунтранс   15 2
2015 Д1 Гомель   6 0
2016 Д2 Гомель   3 0
2017 (2) Д2 Асіповічы   9 0
2018 Д3 Спадарожнік   16 6
2020 Д2 Хімік   21 1
2021 Д3 Паперпрам   14 6

Зноскі