Палаца-паркавы ансамбль (Дзярэчын)

(Пасля перасылкі з Дзярэчынскі палац)

Дзярэчынскі палац Сапегаў — палаца-паркавы ансамбль, які быў пабудаваны ў 1786 годзе ў в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна.

Палаца-паркавы ансамбль
Палац Сапегаў
Знешні выгляд палаца Сапегаў у Дзярэчыне. Фота Parkott В., 1918-34
Знешні выгляд палаца Сапегаў у Дзярэчыне. Фота Parkott В., 1918-34
Краіна  Беларусь
Вёска Дзярэчын
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Я. С. Бекер і Л. Гуцэвіч
Дата пабудовы 1786 год
Стан знішчаны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Створаны ў стылі класіцызму паводле праекту архітэктараў Я. С. Бекера і Л. Гуцэвіча як ваенная навучальная ўстанова («Акадэмія»). Фундатар — канцлер вялікі літоўскі А. Сапега. У пачатку XIX стагоддзя яго сын Францішак перарабіў будынак на палац і абкружыў яго паркам. За ўдзел Ф. Сапегі ў паўстанні 1831 г. палац секвестраваны царскімі ўладамі. У пачатку XX стагоддзя перароблены ў ваенныя казармы (да 1906 г.).

Палацава-паркавы комплекс знішчаны ў 1920—1930-я гады.

Архітэктура правіць

 
Палац да 1914 года

Палац — аднапавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак. Цэнтральная частка з мансардай на галоўным фасадзе была вылучана васьмікалонным дарычным порцікам з трохвугольным франтонам, аздобленым ляпным геральдычным картушам. Пакаты вальмавы дах быў схаваны парапетам. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваліся рытмічна размешчаныя прамавугольныя філёнгі і вокны. Планіроўка калідорная з квадратнай залай у цэнтры. Сярод памяшканняў вызначаліся карцінная галерэя, археалагічны кабінет і бібліятэка (пасля секвестрацыі мастацкія каштоўнасці вывезеныя ў Санкт-Пецярбург).

Палац размяшчаўся ў парку рэгулярна-тэрасавага тыпу («Малы Версаль») з сістэмай ставоў.

Карцінная галерэя правіць

У мастацтве правіць

 
Палац Сапегаў у Дзярэчыне. Малюнак Напалеона Орды, 1877 г.

Палац адлюстраваны на акварэлі Н. Орды.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць