Дзіванна касматая

(Пасля перасылкі з Дзіванна лекавая)

Дзіва́нна касматая[3][4], дзіванна лекавая[5] (Verbascum phlomoídes) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Дзіванна касматая
Verbascum phlomoides 2018 G1.jpg
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Verbascum phlomoides L., 1753

Сінонімы
  • Flomosia condensata Raf.
  • Flomosia nemarosa Raf.
  • Flomosia phlomoides (L.) Raf.
  • Thapsus phlomoides (L.) Opiz
  • Verbascum belasitzae Stoj. & Stef.
  • Verbascum pumilum Stoj. & Stef.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33391
NCBI  90365
EOL  578533
GRIN  t:102312
IPNI  770045-1
TPL  kew-2453401

РаспаўсюджаннеПравіць

Расліна расце ў сухіх, адкрытых мясцовасцях у Еўропе і Міжземнамор’і. Сустракаецца ў большай частцы Украіны на лясных палянах, узлесках, сярод хмызнякоў, на схілах пагоркаў, насыпах, у садках (акрамя Крыма). У стэпе сустракаецца вельмі рэдка.

Батанічнае апісаннеПравіць

Расліна вырастае да 0,5—1,5 м вышынёй. Злёгку зігаморфныя кветкі на доўгіх кветаножках ў густой доўгай верхавіннай гронцы. Чашачка апушаная, 6-раздзельная, з лінейнымі, вузкімі вострымі долямі. Вяночак жоўты з бурымі плямамі, колападобны, з вельмі кароткай трубкай і злёгку ўвагнутым, звонку апушаным, 5-раздзельным адгінам. Свабодныя верхавіны двух задніх пялёсткаў больш вузкія і карацей пярэдніх. Тычынак 5, ніткі выгнутыя, апушаныя фіялетавымі, доўгімі валасінкамі. Пылавікі пупышкападобныя, раскрываюцца адной шчылінай. Завязь моцна апушаная, у абрысе шырокаавальная, з мясістымі плацэнтамі і шматлікімі насенным зачаткамі. Слупок даўжэй завязі, вельмі выгнуты, пад выпуклым лычыкам пашыраны. Плод — шматнасенная каробачка. Насенне дробнае з ямкавай паверхняй.

Цвіце з чэрвеня да восені.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Дзіванна касматая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Дзмітрыева С. А., Пашына Г. В. Дзіванна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 176—177.
  • Нечитайло В. А., Кучерява Л. Ф. Ботаніка. Вищі рослини.. — Київ, 2001. — С. 294-296. — 432 с. — 500 экз. — ISBN 966-7459-80-2.
  • Лікарські рослини: енциклопедичний довідник / Відп. ред. А. М. Гродзінський. — К.: Видавництво «Українська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп»,1992. — 544 с: ISBN 5-88500-055-7

СпасылкіПравіць