Адкрыць галоўнае меню
Дзісенская нізіна

Дзісненская нізіна — фізіка-геаграфічны раён у Беларускім Паазер'і, частка Полацкай нізіны.

Знаходзіцца на паўночным захадзе Віцебскай вобласці. Мяжуе на поўначы з Браслаўскай градой, на поўдні са Свянцянскімі градамі. Абсалютная вышыня 135—145 м, найбольш нізкая адзнака 130 м (ніжняе цячэнне ракі Дзісна).

Складзена з азёрных ледавіковых, пераважна стужачных, пясчана-гліністых адкладаў. Фарміраванне нізіны звязана з утварэннем Дзісенска-Полацкага прыледавіковага вадаёма ў браслаўскую стадыю паазерскага зледзянення. Паверхня сучаснай Дзісненскай нізіны плоска-ўвагнутая, парэзаная далінамі рэк, часта трапляюцца забалочаныя катлавіны з астаткавымі азёрамі. Рачныя даліны слабаўрэзаныя, нявыпрацаваныя, у нізоўях глыбіня ўрэзу да 10 м і больш. У рэльефе вылучаюцца ўчасткі марэнных узвышшаў — былыя астравы Дзісенска-Полацкага вадаёма. Карысныя выкапні: торф, легкаплаўкія гліны.

Асноўная рака Дзісна з прытокамі Дрысвята, Янка (злева), БірветаМядзелкай), Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Авута (справа). Азёры: Ельня, Чорнае, Асвята, часткова Богінскае возера.

Сярэдняя тэмпература студзеня -7 °С, ліпеня 17,8 °С, ападкаў 560 мм за год.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя слабаглеяватыя, глеяватыя гліністыя і цяжкасугліністыя глебы. На ўсходзе і захадзе нізіны вялікія лясныя масівы з хвоі, драбналістых парод і елкі, трапляецца алешнік. Балоты пераходныя і вярховыя.

На тэрыторыі Дзісненскай нізіны размяшчаецца заказнік Ельня.

ЛітаратураПравіць