Добры Бор
До́бры Бор[1] (трансліт.: Dobry Bor, руск.: Добрый Бор) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета.
Вёска
Добры Бор
| ||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 175 км ад Брэста, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, каля ракі Шчара.
Гісторыя
правіцьВыяўленыя археолагамі археалагічныя помнікі (стаянкі паблізу вёскі) сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ з каменнага і бронзавага вякоў[2].
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI стагоддзя. У 1561 годзе ў складзе маёнтка Гавінавічы Слонімскага павета, уласнасць вялікага князя літоўскага Жыгімонта II.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, вёска Слонімскага павета, з 1801 года ў Гродзенскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 8 вяскоўцаў.
Інфраструктура
правіцьПрацуе магазін.
Насельніцтва
правіць- 1959 — 712 жыхароў.
- 1970 — 639 жыхароў.
- 1998 — 162 двары, 225 жыхароў.
Славутасці
правіць- Стаянка перыяду неаліту, бронзавага веку, ранняга жалезнага веку (V тысячагоддзе да н.э. — I тысячагоддзе н.э.), за 2,5 км на паўднёвы ўсход, урочышча Гарадок — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000054
- Гарадзішча (I тысячагоддзе да н.э. — I тысячагоддзе н.э.), за 2 км на паўночны ўсход, урочышча Моргач — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000055
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Археалогія Беларусі: У 4 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. Т. 1: Каменны і бронзавы вякі / [Э. М. Зайкоўскі і інш.; рэдкалегія: Біч М. В. (старшыня) і інш.] — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 422, [1] с.: іл. — С. 11, 145, 161. — ISBN 985-08-0088-7.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Добры Бор