Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Доглас Коста
20180610 FIFA Friendly Match Austria vs. Brazil Douglas Costa (BRA) 850 1486.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Доглас Коста ды Соза
Нарадзіўся 14 верасня 1990(1990-09-14)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 172 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Італіі Ювентус
Нумар 11
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2001 — 2002 Сцяг Бразіліі Нову-Амбургу
2002 — 2008 Сцяг Бразіліі Грэміу
Клубная кар’ера*
2008 — 2009 Сцяг Бразіліі Грэміу 28 (2)
2010 — 2015 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 141 (29)
2015 — 2018 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен) 50 (8)
2017 — 2018   Сцяг Італіі Ювентус 31 (4)
2018 — Сцяг Італіі Ювентус
Нацыянальная зборная**
2009 — 2013 Сцяг Бразіліі Бразілія (да 20) 12 (3)
2014 — Сцяг Бразіліі Бразілія 26 (3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2018.

До́глас Ко́ста ды Со́за[2] або Дуглас Коста (парт.: Douglas Costa de Souza, МФА: [ˈdowɡlɐs ˈkɔstɐ]; нар. 14 верасня 1990, Сапукая-ду-Сул, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ераПравіць

Доглас далучыўся да акадэміі клуба «Грэміу», калі яму былі 11 гадоў. Дэбютаваў за дарослую каманду ў 18 гадоў у матчы супраць «Батафогу» 4 кастрычніка 2008 года, забіўшы гол у першай жа сваёй гульні. Ужо праз год і некалькі месяцаў ігрок склаў дагавор з украінскім клубам «Шахцёр», не зважаючы на цікавасць з боку іншых еўрапейскіх клубаў.

У новым клубе Коста даволі хутка прайшоў адаптацыю, чаму спрыяла вялікая колькасць бразільскіх легіянераў у клубе. Доглас зарэкамендаваў сябе як майстар выканання штрафных стрэлаў. Дэбют іграка прыпаў на матч Лігі Еўропы супраць англійскага «Фулхэма», дзе Коста выйшаў на замену на 75 хвіліне. Першы гол у данецкім клубе ігрок забіў 14 сакавіка 2010 года ў пераможным матчы супраць харкаўскага «Металіста» (2:1)[3].

Улетку 2015 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», дзе замацаваўся ў аснове. У сезоне 2016/17 стаў радзей з’яўляцца па полі. У ліпені 2017 года быў арандаваны турынскім «Ювентусам» з правам выкупу[4]. У чэрвені 2018 года «Ювентус» выкупіў паўабаронцу за 40 млн еўра[5].

Міжнародная кар’ераПравіць

У нацыянальнай зборнай Бразіліі ігрок дэбютаваў у лістападзе 2014 года ў матчы супраць зборнай Турцыі, які праходзіў у Стамбуле.

ДасягненніПравіць

«Шахцёр»:

«Баварыя»:

«Ювентус»:

Зноскі

СпасылкіПравіць