Дом-камуна (Гомель)

Дом-камуна — будынак у Гомелі, пабудаваны ў 1929—1931 гадах паводле праекта Станіслава Шабунеўскага, помнік архітэктуры канстрыктывізму. Месціцца па адрасе пр-т. Леніна, 51.

Славутасць
Дом-камуна
52°25′48″ пн. ш. 30°59′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Тып будынка Дом-камуна
Архітэктурны стыль Канструктывізм
Архітэктар Станіслаў Данілавіч Шабунеўскі
Будаўніцтва 19291931 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000049шыфр 312Г000049
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў 1929—1931 гадах паводле праекта архітэктара Станіслава Шабунеўскага як жылы дом для рабочых паравозавагонарамонтнага завода. Дамы такога тыпу ў 1928—1929 гадах з’явіліся ў многіх гарадах СССР. Гэта былі першыя спробы стварэння дамоў-комплексаў з рознымі памяшканнямі грамадска-бытавога абслугоўвання. Акрамя Гомеля, у БССР такі дом у 1930—1935 гадах быў пабудаваны ў Бабруйску.

У гады Другой сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны. У пасляваенныя гады быў толькі разабраны парапет, які павінен быў імітаваць плоскі дах, у свой час запраектаваны, але не выкананы прах тэхнічную непадрыхтаванасць будаўніцтва.

Архітэктура правіць

 
Вугал Дома-камуны, 2021 г.

Мае ў плане форму выцягнутай літары П і займае даўжыню квартала. Вонкавы выгляд будынка характэрны для архітэктуры таго перыяду. Асаблівая выразнасць аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дасягнута спалучэннямі вертыкальных сяміпавярховых аб’ёмаў, што фланкіруюць цэнтральны шасціпавярховы аб’ём з бакавымі крыламі.

Сістэма памяшканняў культурна-бытавога абслугоўвання запраектаваных будынкаў не ўлічвала многіх патрэб жыхароў дома. Не ўсё з запраектаванага было выканана, асобныя памяшканні выкарыстоўваліся па іншым прызначэнні. Пасля некалькіх перабудоў гомельскі дом-камуна быў рэканструяваны пад інтэрнат калідорнага тыпу, на першым паверсе прадугледжваліся памяшканні грамадскага прызначэння — вестыбюль, сталовая, дзіцячая дашкольная ўстанова, пакоі для гурткоў, бібліятэка. Пасля перабудовы 1990—2000-х гадоў на першым паверсе дома месцяцца гандлёвыя памяшканні, на верхніх — кватэры[1].

Галерэя правіць

У культуры правіць

Зноскі

  1. Руслан Пролесковский. Некоторые жильцы элитного Дома Коммуны оказались безработными и малоимущими (руск.). tut.by (web.archive.org) (22 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
  2. Снукер: [зборнік] / Васіль Ткачоў. - Мінск : Харвест, 2009. — 527 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць