Дом па вуліцы Леніна, 14 (Пінск)
Дом па вуліцы Леніна, 14 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, на рагу з вуліцай Камсамольскай.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Леніна, 14 | |
---|---|
![]() | |
52°06′45″ пн. ш. 26°06′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Дата пабудовы | 1920—1930-я |
Статус |
![]() |
![]() |
Пабудаваны ў 1920—1930-я гады з цэглы пад уплывам архітэктуры мадэрн.
Архітэктура
правіцьДвухпавярховы невялікі будынак мае Г-падобны план. З боку двара да яго прыбудаваны аб’ём лесвічнай клеткі. Уваходы ў дом праз праезд з боку вул. Камсамольскай. Вулічныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, маюць 2 балконы, дэкарыраваны круглаватым атыкам, вялізным карнізам простага профілю, лапаткамі.
Зноскі
Літаратура
правіць- А. М. Кулагін. 1212. Забудова вуліцы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 285. — 368 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Леніна, 14 (Пінск)