Дораці Эні Элізабет Гарад (англ.: Dorothy Annie Elizabeth Garrod; 5 мая 1892 — 18 снежня 1968) — брытанскі археолаг, першая жанчына, якая ўзначаліла кафедру ў Оксбрыджы, шмат у чым дзякуючы яе наватарскай навуковай працы ў вывучэнні перыяду палеаліту; з 1938 па 1952 год — дыснееўскі прафесар археалогіі  (англ.) ў Кембрыджскім універсітэце. Яе бацькам быў Арчыбальд Гарад  (англ.), урач, вучоны, каралеўскі прафесар медыцыны ў Оксфардзе.

Дораці Гарад
Дата нараджэння 5 мая 1892(1892-05-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 1968(1968-12-18)[2][1] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Archibald Garrod[d][5]
Маці Laura Elizabeth Smith[d][5]
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, выкладчыца ўніверсітэта, Catholic Women's League
Навуковая сфера археалогія[6] і палеаліт[6]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Гарад была выхаваная ў доме яе бацькоў у Мелтан, Сафалк, некалькімі гувернанткамі[8]. У 1913 годзе яна паступіла ў Ньюнхэмскі каледж у Кембрыджы, дзе была адной з нямногіх студэнтак жаночага полу. Гарад пакінула Ньюнхэм пасля заканчэння другога курса і паступіла на вайсковую службу, перайшоўшы перад гэтым у каталіцызм, у складзе валанцёрскай Каталіцкай жаночай лігі і займалася арганізацыяй палявых кухняў для французскіх салдат; была дэмабілізавана ў 1919 годзе. Да гэтага часу яна страціла на франтах Першай сусветнай вайны двух сваіх братоў, трэці ж памёр у 1919 годзе ад іспанскага грыпу. Затым яна паехала на Мальту, дзе працаваў яе бацька і дзе яна зацікавілася мясцовымі старажытнасцямі[9].

Калі яе бацька ў 1921 годзе быў прызначаны каралеўскім прафесарам медыцыны ў Оксфардзе, Гарад вырашыла атрымаць дыплом па антрапалогіі ў музеі Піт-Рыверса пры Оксфардскім універсітэце, дзе яе выкладчыкам стаў Роберт Рэйналф Марэт. Менавіта Марэт, як лічыцца, натхніў Гарад на тое, каб стаць археолагам і вывучаць дагістарычную эпоху, і пасля яна два гады працавала з вядучым французскім археолагам у галіне дагістарычнай эпохі абатам Анры Брэйлем[10]. Брэйль да таго часу ўжо наведваў Гібралтар і парэкамендаваў Гарад пачаць даследаванні ў пячоры Вежы Д’ябла, якая знаходзілася ўсяго ў 350 метрах ад Форбс-Куэры, дзе некалькі раней быў знойдзены чэрап неандэртальца. Пячора Вежы Д’ябла была выяўленая Брэйлем падчас яго папярэдняй экспедыцыі[9].

Менавіта Гарад выявіла важны для навукі чэрап неандэртальца, які цяпер называецца «Гібралтар 2», у пачатку 1920-х гадоў[11]. Яна прыбыла ў Гібралтар для правядзення даследаванняў па парадзе абата Брэйля і выявіла чэрап у пячоры Вежы Д’ябла сумесна з Уільямам Уілаўбі Коулам Вернэрам[12].

У 1925—1926 гадах яна займалася раскопкамі ў Гібралтары, а ў 1928 годзе ўзначаліла экспедыцыю ў Паўднёвы Курдыстан, якая займалася раскопкамі пячор Хазар-Мерд і Зарзі. У 1938 годзе ёй быў уведзены навуковы тэрмін «Гравеціянская культура» для абазначэння культуры палеаліту, якая існавала 19-26 тысяч гадоў таму, узоры якой былі выяўленыя ў многіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Важнасць гары Кармель у якасці археалагічнага помніка дагістарычнай эпохі была адкрыта толькі па той прычыне, што англічане палічылі яе добрай крыніцай якаснага каменю для рэалізацыі іх планаў па ператварэнні Хайфы ў галоўны порт у Палесціне. У ходзе папярэдніх даследаванняў, аднак, былі знойдзеныя не толькі ўзоры натуфійскай культуры, але і дагістарычныя прадметы мастацтва, аб чым было надрукавана ва ўплывовым выданні Illustrated London News. У Лондане вырашылі, што тут не будзе зроблена ніякай каменяломні, а Гарад было прапанавана праводзіць далейшыя даследаванні ў трох навакольных пячорах[9].

Гарад распачала раскопкі на гары Кармель у Палесціне, дзе, працуючы ў цесным кантакце з палеантолагам Даратэяй Бейт, яна адкрыла пласты перыядаў ніжняга палеаліту, сярэдняга палеаліту і эпіпалеаліту ў пячорах Табун, Эль-Вад, Схул, Шугба і Кебара. Яе праца стала важным унёскам у разуменне змены дагістарычных эпох у рэгіёне. Яна таксама прыдумала зацверджаную назву для натуфійскай культуры позняга эпіпалеаліту (ад Вадзі-ан-Натуф, раёна размяшчэння пячоры Шугба) пасля сваіх раскопак у Схуле і Эль-Вадзе. Храналагічныя рамкі, устаноўленыя ёй падчас раскопак у Ліване, застаюцца да гэтага часу асноватворнымі для разумення гэтага дагістарычнага перыяду[9]. Яе раскопкі ў пячорах Лівана праводзіліся сіламі амаль выключна працоўных-жанчын, набраных з мясцовых вёсак, хоць яна працавала з археолагам-мужчынам Францыскам Турвілем-Пятрэ на раскопках пячоры Кебара, помніка Кебарскай культуры.

Пасля працы на шэрагу іншых акадэмічных пасад Д. Гарад стала дыснееўскім прафесарам археалогіі ў Кембрыджы ў 1939 годзе і займала гэтую пасаду да 1952 года, за выключэннем перапынку ў канцы Другой сусветнай вайны, калі яна служыла ў Жаночым дапаможным корпусе брытанскіх ВПС у падраздзяленні аналізу фотаздымкаў. У 1949 годзе яна адправілася ў Францыю для ўдзелу ў раскопках на атлантычным узбярэжжы і пасля амаль да канца жыцця, нягледзячы на выхад на пенсію, удзельнічала ў археалагічных экспедыцыях у Францыі і паўднёвым Ліване.

Дораці Гарад стала першай жанчынай-прафесарам у Кембрыджы. Першыя жанчыны-выкладчыкі з’явіліся ў Кембрыджскім універсітэце ў 1921 годзе, а ў 1926 Кембрыджскі ўніверсітэт упершыню прысвоіў жанчынам вучоныя ступені, але без спадарожных прывілеяў (гэта значыць, без права ўдзелу ў адміністрацыі ўніверсітэта). Такое становішча спраў захоўвалася да 1947 года, калі жанчынам у Кембрыджскім універсітэце было прадастаўлена паўнапраўнае членства ва ўсіх пытаннях.

Узнагароды і прызнанне правіць

 
Дораці Гарад (у цэнтры) разам з калегамі — Джорджам і Эднай Вудберы (1928).

Гарад была абраная членам Брытанскай акадэміі навук у 1952 годзе. У 1965 годзе яна была ўзнагароджана Ордэнам Брытанскай імперыі. У 1969 годзе на яе сродкі быў заснаваны Фонд экспедыцый яе імя, створаны для фінансавай дапамогі археалагічным экспедыцыям[13].

Зноскі

  1. а б A Historical Dictionary of British Women — 2 — Routledge, 2003. — ISBN 978-1-85743-228-2
  2. Dorothy Annie Elizabeth Garrod // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в г Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  8. Bar-Yosef, Ofer (1970-80). «Garrod, Dorothy Annie Elizabeth». Dictionary of Scientific Biography 21. New York: Charles Scribner's Sons. pp. 103—108. ISBN 978-0-684-10114-9.
  9. а б в г Garrod, Dorothy Annie Elizabeth. Complete Dictionary of Scientific Biography. Encyclopedia.com. Праверана 2 July 2013.
  10. Exhibition on Dorothy Garrod at the Pitt Rivers Museum, University of Oxford Архівавана 6 чэрвеня 2012.
  11. Garrod, D. A. E., Buxton, L. H. D., Elliot-Smith, G., Bate, D.M. A. (1928). "Excavation of a Mousterian rock-shelter at Devil's Tower, Gibraltar". Journal of the Royal Anthropological Institute. 58: 33–113.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  12. Devils Tower Cave // underground-gibraltar.com
  13. Price, K. M. 2009. One vision, faith one, one woman: Dorothy Garrod and the crystallisation of prehistory. In R. Hosfield, F. F. Wenban-Smith & M. Pope (eds.) Great Prehistorians: 150 Years of Palaeolithic Research, 1859 – 2009 (Special Volume 30 of Lithics: The Journal of the Lithic Studies Society). Lithic Studies Society, London.