Дубатоўскае (заказнік)

Дубато́ўскае — біялагічны заказнік на тэрыторыі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Створаны як заказнік-журавіннік для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін на балоце верхавога тыпу Дубатоўка ў 1979 годзе. Плошча заказніка складае 720 га (1997). У заказніку 2 невялікія возеры. Па краі балота пераважна асакова-пушыцава-сфагнавая расліннасць, бліжэй да цэнтра — асакова-пушыцава-кусцікава-сфагнавая. На мінеральных «астравах» у цэнтры трапляецца рэдкая ахоўная расліна — купальнік горны.

Літаратура правіць