Ды́мніца[3][4] (Fumaria) — род кветкавых раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumarioideae) сямейства Макавыя (Papaveraceae)[5].

Дымніца

Дымніца лекавая (Fumaria officinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fumaria L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18968
NCBI  200992
EOL  61793
GRIN  g:4782
IPNI  31673-1

Батанічнае апісанне

правіць

Аднагадовыя травяністыя расліны з тонкім разгалінаваным сцяблом і стрыжнёвым коранем. Лісце чаргаванае, тонкае, перыстарассечанае, шызаватае або зялёнае. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовага колеру, зрэдку белыя, сабраныя ў гронкі. Плод падобны на арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Пашыраны пераважна у Міжземнамор’і. Расліны святлолюбівыя. Растуць каля дарог, у парках і садах, на пустках, пашах і агародах[6]. На тэрыторыі Беларусі ў наваколлі гарадскога пасёлка Рось адзначана дымніца Ваяна (Fumaria vaillantii)[7].

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Лекавыя і фарбавальныя расліны. Расліны ядавітыя, утрымліваюць фумарын і фумарынавую кіслату.

Род Налічвае каля 50[7] відаў (57[8]). Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 283.
  5. U.S. National Plant Germplasm System (GRIN) (англ.)
  6. Дымянка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  7. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  8. Fumaria // The Plant List (англ.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць