Дымніца лекавая
Дымніца лекавая[1][2][3][4], Заячча рута[5] (Fumária officinális) — кветкавая расліна; від роду Дымніца (Fumaria) сямейства Макавыя (Papaveraceae), часам вылучаюць у асобнае сямейства Дымніцавыя.
Дымніца лекавая | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Fumaria officinalis L. | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовая, зрэдку двугадовая голая расліна вышынёй 20—30 см, пакрытая шаравата-зялёным васковым налётам. Сцябло ўзыходзячае або прамастойнае, разгалінаванае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, шызае, нібы дымчатае. Кветкі ружова-фіялетавыя, няправільнай формы, 7—9 мм даўжынёй. Квітнее з чэрвеня па кастрычнік. Плод — прыціснута-круглявы сухі арэшак зялёнага колеру.
Арэал
правіцьРаспаўсюджана па ўсёй Еўропе, Міжземнаморскім узбярэжжы, на Каўказе і ва Усходняй Сібіры. На тэрыторыі Беларусі расце на абложных лугах, палях, гародах, часам як пустазельная расліна на пасевах.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Дымніца лекавая у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. — Мн., 1998 — С. 283.
- ↑ Назва Дымніца лекавая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: Наука и техника, 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
Літаратура
правіць- Траццякоў Д. І. Дымніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 242.
Спасылкі
правіць- Дымянка лекарственная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)