Дыяла
Дыя́ла (араб. نهر ديالى) — рака ў Іране і Іраку, левы прыток ракі Тыгр.
Дыяла | |
---|---|
ар. نهر ديالى | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 440 км |
Басейн | больш за 30 000 км² |
Расход вады | 130 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Загрос |
• Месцазнаходжанне | горы Загрос |
• Каардынаты | 34°17′22″ пн. ш. 45°09′18″ у. д.HGЯO |
Вусце | Тыгр |
• Каардынаты | 33°13′17″ пн. ш. 44°30′25″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Тыгр → Шат-эль-Араб → Персідскі заліў → Аравійскае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 440 (443[1]) км (ад вытоку ракі Сірван), ад зліцця рэк Сірван і Эльвенд — 231 км. Плошча вадазборнага басейна больш за 30 000 км². Сярэдні расход вады 130 м³/с. Рака пачынаецца ў Заходнім Іране, у гарах Загрос, як рака Сірван[1]. Працякае па Месапатамскай нізіне. На працягу 32 км працякае на мяжы Ірана і Ірака[1]. Упадае ў Тыгр ніжэй па цячэнню ад Багдада. На рацэ некалькі плацін. Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне. Каля ракі горад Баакуба.
Зноскі
- ↑ а б в Diyālā River // Encyclopaedia Britannica (англ.)
Літаратура
правіць- Дыяла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 309.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 136. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)