Енісейскі краж
Енісе́йскі краж (руск.: Енисейский кряж) — прыўзняты паўднёва-заходні край Сярэднесібірскага пласкагор'я, у Краснаярскім краі Расіі. Распасціраецца на 700 км ад даліны ракі Кан на паўночны захад па правабярэжжы ракі Енісей, з якім перасякаецца, утвараючы Асінаўскі парог. Вышыня да 1104 м (г. Енашымскі Палкан). Складзены з гнейсаў, крышталічных сланцаў і вапнякоў, прарваных інтрузіямі гранітаў. На схілах цемнахвойная тайга з перавагай піхты. Радовішчы золата, жалезнай руды, баксітаў, магнезіту, тальку.
Енісейскі камлюк | |
---|---|
59°29′25″ пн. ш. 93°15′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Сярэднесібірскае пласкагор'е |
Даўжыня | 750 км |
Шырыня | 200 км |
Найвышэйшая вяршыня | Енашымскі Палкан |
Вышыня | 1104 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Енісейскі краж