Адкрыць галоўнае меню
Горад
Жацец
чэшск.: Žatec
Герб
Герб
Zatec CZ namesti Svobody PICT2967.jpg
Краіна
Край
Раён
АПП
Каардынаты
Староста
Здэнка Гамаўсава
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Зац
Плошча
42,69 км²
Вышыня цэнтра
233 м
Насельніцтва
19 264 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
438 01
Аўтамабільны код
U (старыя LN)
Афіцыйны сайт
Жацец на карце Чэхіі
Жацец (Чэхія)
Жацец
Панарамны від на Жацец з р. Огржэ

Жа́цец[1] (чэшск.: Žatec [ˈʒatɛts], ням.: Saaz) — горад на паўночным захадзе Чэхіі, у раёне Лоўні Усцецкага края. Размешчаны на рацэ Огржэ, за 75 кіламетрах ад Прагі. Колькасць насельніцтва складае 19,8 тыс. жыхароў (2011). Плошча горада — 42,7 км².

Цэнтр раёна хмеляводства і піваварства, часам яго называюць «сталіцай хмеля». Жацецкі хмель з'яўляецца неад'емным інгрэдыентам класічнага пільзнера.

ГісторыяПравіць

 
Славутасці Жатца

Тэрыторыю Жатца яшчэ ў першым тысячагоддзі насяляла племя лучан, якія зваліся так па назве мясцовасці Лука, дзе пасля і быў пабудаваны горад. Мясцовасць была багатая на лугі і таму атрымала такую назву («luca» на латыні азначае «луг»). Першыя ўмацаваныя паселішчы на тэрыторыі будучага горада датуюцца 9 ст.

Жацец упершыню згадваецца ў хроніцы нямецкага біскупа Цітмара Мерзебургскага ў 1004. Пісьмовыя крыніцы XI—XIII стст. апісваюць горад як значны рэлігійны і адміністрацыйны цэнтр. З 1083 па 1108 ім валодалі Вршоўцы — знатны чэшскі род; кіраўніком горада ў гэты перыяд быў Божай з роду Вршоўцаў.

У 1099 годзе Бржэціслаў II Малодшы і юны Баляслаў III, будучы кароль Польшчы, правялі Раство ў Жацецкім замку. Падчас свята 14-гадовы Баляслаў, са згоды ўсіх комітаў (вяльможаў) быў ўзведзены ў мечнікі свайго дзядзькі, з ганаровым жалаваннем у 100 грыўняў срэбра і 10 грыўняў золата.

З 1111 года горадам валодаў Сабеслаў, брат князя Уладзіслава I.

Жацец ператварыўся ў феадальны горад дзякуючы каралеўскай хартыі 1256 года, якой чэшскі кароль Пржэмысл II Отакар падаваў яму асаблівыя правы і прывілеі. Крыніцай росквіту горада ў тыя часы былі рамёствы, сельская гаспадарка і гандаль. У 1261 годзе піваварам Жатца пададзена права варыць піва. Жацец стаў вядомым цэнтрам піваварства і гандлю хмелем.

У Жатцы існавала Лацінская школа. У 1335 годзе Іаан Люксембургскі падаў гораду права выбіраць яе рэктара і выкладчыкаў. Каля 1400 года рэктарам школы быў Ян з Жатца, аўтар «Багемскага аратага». Пад яго кіраўніцтвам школа стала адной з самых вядомых і паважаных адукацыйных устаноў у Багеміі. У 1405  годзе рамеснікі выключылі патрыцыяў з гарадскога савета.

У XV стагоддзі Жацец праявіў спагаду да гусіцкага руху, за што быў аддзены анафеме. У час крыжовага паходу супраць гусітаў ў 1421 годзе армія крыжакоў пацярпела паражэнне каля сцен горада.

У XVI ст. Жацец быў адным з самых густазаселеных гарадоў Багеміі. Старадаўні выгляд горада захаваны на карціне Яна Віленберга (1602). Але з-за Трыццацігадовай вайны многія жыхары эмігравалі з горада, і яго эканамічнае становішча стала пагаршацца. Змяніўся нават рэлігійны і нацыянальны склад горада. Нягледзячы на гэта, Жацец заставаўся цэнтрам Багеміі аж да 1850.

У 17 стагоддзі горад прасунуўся як вядомы цэнтр хмеляводства. Паводле гістарычных звестак станам на 1767 год у горадзе знаходзіліся 4 піваварныя заводы і 20 саладоўняў. У 1833 годзе было заснавана таварыства хмеляводаў для абароны якасці хмеля. Праз некалькі гадоў узніклі таксама хмелевы рынак і цэх маркіроўкі хмеля. У 1934 годзе на тэрыторыі горада былі зарэгістраваны 161 хмеляводчая фірма і 53 пакавальныя прадпрыемствы.

Гарады-пабрацімыПравіць

Зноскі

  1. Напісанне Жацец паводле карты да арт. Чэхія Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

СпасылкіПравіць