Жыткавіцкі біялагічны заказнік

Жыткавіцкі біялагічны заказнік — былы біялагічны заказнік у Беларусі ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Плошча заказнікі склада 15,0 га. Створаны ў 1978 годзе як батанічны заказнік рэспубліканскага значэння для аховы аховы дзікарослых лекавых раслін. Займаў лясны масіў, у якім пераважаюць чарнічныя хвойнікі, трапляюцца бярэзнікі, зрэдку чорнаалешнікі. Асноўныя лекавыя расліны: чабор, талакнянка, рабіна, чарніцы і інш.

На тэрыторыі заказніка забаранялася правядзенне асушальных прац, здабыча торфу, выпас скаціны і сенакос раней тэрмінаў, якія забяспечваюць насеннае аднаўленне раслін, а таксама збор ягад (чарніцы, брусніцы і іншых) пры дапамозе механічных прыстасаванняў (грабянцоў, скрабкоў, і іншых).

12 лістапада 2008 года пастанаўленнем Савету Міністраў № 1697 заказнік быў скасаваны[1].

Літаратура

правіць

Зноскі