Жэрмэна Хэйнэ-Вагнэрэ

Жэ́рмэна Хэ́йнэ-Ва́гнэрэ[3] (лат.: Žermēna Heine-Vāgnere; нар. 23 чэрвеня 1923, Рыга, Латвія) — латышская камерная спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), оперная спявачка, педагог. Народны артыст СССР (1969). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвіі (1957).

Жэрмэна Леапольдаўна Хэйнэ-Вагнэрэ
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1923(1923-06-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 2017(2017-12-07) (94 гады)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Узнагароды
Камандор ордэна Трох Зорак
Камандор ордэна Трох Зорак
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1956
Народны артыст СССР— 1969

Біяграфія

правіць

У 1950 годзе скончыла Латвійскую кансерваторыю. У 19501975 гадах салістка Латвійскага тэатра оперы і балета.

Актыўна выступала як канцэртная спявачка. Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой (Югаславія, Румынія, Балгарыя, Венгрыя, Ісландыя, Фінляндыя, Польшча, ГДР).

Выкладала ў Латвійскай кансерваторыі. Ганаровы прафесар Латвійскай музычнай акадэміі імя Я. Віталса (2000).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 5-га склікання.

Творчасць

правіць

Дасканалае вакальнае майстэрства спалучаецца ў яе творчасці з яркім драматычным талентам. Сярод партый: Банюта («Банюта» А. Калніньша), Спідола («Агонь і ноч» Я. Медыня), Гундэга («Прынцэса Гундэга» А. Скултэ), Леанора, Дэздэмона, Ліда, Тоска, Віялета («Трубадур», «Атэла», «Аіда», «Тоска», «Травіята» Дж. Вердзі), галоўныя партыі ў операх Р. Вагнера «Тангейзер», «Лаэнгрын», «Валькірыя» і інш. Выканала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Л. Бетховена, «Рэквіеме» Вердзі, «Асуджэнні Фаўста» Г. Берліёза і інш.

Зноскі

  1. Гейне-Вагнер Жермена Леопольдовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Гейне-Вагнер Жермена Леопольдовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з латышска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць