Завелле (возера)

возера

Заве́лле — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дахнарка, за 16 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Цінаўка.

Завелле
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 140,1[1] м
Даўжыня 1,38 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,32 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,8 км
Найбольшая глыбіня 9,5 м
Сярэдняя глыбіня 4,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,3 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Завелле (Беларусь)
Завелле
Завелле
Завелле (Віцебская вобласць)
Завелле
Завелле
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 0,32 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,42 км, даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Найбольшая глыбіня 9,4 м, сярэдняя 4,2 м[2]. Плошча вадазбору 2,3 км².
Катлавіна Завелля выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, у паўночнай частцы да 10 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. На возеры 2 востравы. У паўночнай частцы з возера выцякае ручай.

У возеры водзяцца лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, карась, джгір і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
  2. Озёра Полоцкого района. Азинский сельсовет. // Полоцкий районный исполнительный комитет Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць