Залаўскае
За́лаўскае[1] — возера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 37 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёскі Кайміна Горная, у басейне ракі Сарачанка. Належыць да Сарачанскай групы азёр.
Залаўскае | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131,3 м |
Даўжыня | 0,87 км |
Шырыня | 0,37 км |
Плошча | 0,24 км² |
Аб’ём | 0,00117 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,56 км |
Найбольшая глыбіня | 12,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,26—0,295 ‰ |
Празрыстасць | 1,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 140 км² |
Упадаюць | рака Сарачанка |
Выцякаюць | рака Сарачанка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера Залаўскае складае 0,24 км². Найбольшая глыбіня возера — 12,6 м, сярэдняя — 4,9[1] м. Даўжыня возера — 0,87 км, найбольшая шырыня — 0,37 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,17 млн м³. Плошча вадазбору — 140 км², даўжыня берагавой лініі — 2,56 км. Велічыня празрыстасці вады ў возеры складае 1,3 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, серпападобнай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—14 м, знаходзяцца пад лесам і ўяўляюць сабой озавыя грады і камавыя ўзгоркі. Паўднёва-заходнія схілы спадзістыя, астатнія — стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. У паўночнай і паўднёва-заходняй частцы возера берагі нізкія і забалочаныя.
Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбакаводная — з упадзінамі, высланая сапрапелем. Глыбіні да 2 м займаюць каля 20 % плошчы возера. Эўтрофнае. Расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 2—2,5[1] м і на адлегласці да 35[1] м ад берага.
Праз возера працякае рака Клевель (Сарачанка), якая на паўночным захадзе злучае яго з азёрамі Туравейскае і Каймін.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Озера Белоруссии. / О. Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988. (руск.)
- Курловіч М. М. Залаўскае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 326.