Туравейскае
Туравейскае (Тураве) — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 37 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёскі Малое Туроўе. Належыць да Сарачанскай групы азёр.
Туравейскае | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131,6 м |
Даўжыня | 1,57 км |
Шырыня | 0,39 км |
Плошча | 0,38 км² |
Аб’ём | 1,04 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,87 км |
Найбольшая глыбіня | 4,7 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 1,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 131 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Сарачанка. Плошча возера Туравейскае складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня — 4,7 м. Даўжыня возера — 1,57 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Аб'ём вады ў возеры 1,04 млн. м³. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,87 км, плошча вадазбору — 131 км². Велічыня празрыстасці вады ў возеры 1,2 м.
Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, на захадзе вышыня схілаў дасягае 11 м. Схілы парослыя лесам. Берагі возера нізкія, пясчаныя. На паўночным усходзе і захадзе берагі забалочаныя, на ўсходзе і паўднёвым усходзе знаходзяцца пад лесам.
Мелкаводная зона да глыбіні 0,5—1 м пясчаная, на большых глыбінях дно выслана сапрапелем.
Возера зарастае прыбярэжнай надводнай расліннасцю да глыбіні 2—2,5 м.
Праз вадаём працякае рака Клевель, якая на паўночным захадзе злучае яго з возерам Белае, а на паўднёвым усходзе — з возерам Залаўскае.
Водзяцца: шчупак, акунь рачны, верхаводка, гусцяра, мянтуз звычайны, лешч, лінь, плотка, язь, краснапёрка, ёрш звычайны, уюн, карась залаты, карась сярэбраны.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Атлас охотника и рыболова: Гродненская область — Мн.: РУП "Белкартография", 2010.