Зані
За́ні[1] (трансліт.: Zani, руск.: Зани) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Вёска
Зані
|
Знаходзіцца за 10 км у напрамку на ўсход ад горада Мядзел, за 173 км ад Мінска, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін[2].
Гісторыя
правіцьПадчас знаходжання беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі вёска ўваходзіла ў склад Вілейскага павета Віленскай губерні.
З 1 студзеня 1919 года — у складзе БССР. У гэты час лінія фронту праходзіла за 25 км на захад ад вёскі, каля паўночна-заходняга краю возера Нарач.
З 7 лістапада 1920 года вёска была ўключана ў склад гміны Мядзел новаўтворанага Дунілавіцкага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый[3]. З 19 лютага 1921 года ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, з 13 красавіка 1922 года ў складзе польскай Віленскай зямлі, ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства Польскай Рэспублікі. З 1926 па 1939 гады — у складзе гміны Мядзел Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.
У верасні 1939 года занята савецкімі войскамі ў выніку Пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. З 12 лістапада 1939 года, пасля прыняцця на пазачарговай III сесіі Вярхоўнага Савета БССР Закона БССР «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з БССР», у складзе БССР (з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці). З 15 студзеня 1940 года ў сувязі са скасаваннем Пастаўскага павета — у складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Мядзельскага раёна Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Мінскай вобласці.
З 28 мая 2013 года ў сувязі са скасаваннем Старагабскага сельсавета вёска ўвайшла ў склад Слабадскога сельсавета Мядзельскага раёна[4].
Насельніцтва
правіцьВядомыя асобы
правіць- Ігар Васільевіч Жук (1957—2017) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б БелЭн 1998.
- ↑ Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 года № 234 «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области» (руск.)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 30.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 42
Літаратура
правіць- За́ні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 527. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 4. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- Ліст карты N-35-43. Выданне 1981 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Zanie, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 391.