Заходняе Палессе (трансгранічны рэгіён)

гісторыка-этнаграфічны рэгіён

Заходняе Палессе (польск.: Polesie Zachodnie, укр.: Західне Полісся) — трансгранічны этнакультурны рэгіён на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Украіны.

Рэгіёны Беларусі на пачатку XXI стагоддзя:      Панямонне      Паазер'е      Падняпроўе      Заходняе Палессе      Усходняе Палессе      Цэнтральная Беларусь
Заходняе (Люблінскае) Палессе ў Польшчы
Касцюмы Заходняга Палесся. Паштовая марка Беларусі

У 2012 годзе на тэрыторыі рэгіёна ўтвораны аднайменны трансгранічны запаведнік «Заходняе Палессе».

Тэрыторыя правіць

Заходняя частка рэгіёна ўваходзіць у склад Польшчы (Люблінскае Палессе), паўночна-ўсходняя — Беларусі (Заходняе Палессе або Берасцейска-Пінскае Палессе, якое ў асноўным супадае з фізіка-геаграфічным Брэсцкім Палессем), паўднёва-ўсходняя — Украіны (Валынскае Палессе).

Гісторыя правіць

Заходнепалеская культурная супольнасць сфармавалася ў дадзяржаўны перыяд. Археолагі Юрый Кухарэнка, Ірына Русанава, Іван Біруля, Алег Іоў на аснове распаўсюджання парных курганоў, асаблівага тыпу керамікі і паселішч, зрабілі выснову, што рэгіён быў заселены валынянамі. Магчыма, насельніцтва рэгіёна дадзяржаўнага часу належала да дулебскага саюзу плямён, бо самы распаўсюджаны тып жаночых упрыгожанняў — кольцы ў паўтара абароты.

Насельніцтва правіць

Карэннае насельніцтва размаўляе на заходнепалескіх гаворках. У асноўным праваслаўнага веравызнання, але значна распаўсюджаны пратэстантызм. Колькасць невялікая, толькі ў гарадах Брэсце, Кобрыне, Пінску (Беларусь), Звягелі, Ковелі, Корасцені, Луцку, Роўна (Украіна), Бяле-Падляскай, Хэлме (Польшча) — колькасць жыхароў болей за 50 тысяч.

Гідраграфія правіць

Усходняя частка Заходняга Палесся ляжыць у басейне Дняпра, заходняя — Віслы. Самыя вялікія рэкі — Прыпяць, Заходні Буг, Стыр, Гарынь, Ясельда. На тэрыторыі Заходняга Палесся знаходзіцца ўнікальнае возера Свіцязь.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць