Часночніца звычайная

(Пасля перасылкі з Звычайная часночніца)

Часночніца звычайная (Pelobates fuscus) — земнаводнае сямейства часночніц.

Часночніца звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pelobates fuscus Laurenti, 1768

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  664730
NCBI  191477
EOL  330757

Апісанне правіць

Даўжыня цела 4-6 см, маса 6-20 г. Цела авальнае, злёгку пляскатае. Морда круглаватая, лоб пукаты. Канечнасці адносна кароткія. Скура гладкая. Адметнай прыкметай з'яўляецца вертыкальна пастаўленая шчылінападобная зрэнка і вельмі вялікі лапатападобны цвёрды жаўтаваты пятачны бугарок. Афарбоўка няяркая, верх светла-шэры, іншы раз цёмна-шэры, з жаўтаватым або бурым адценнем, на гэтым фоне вызначаюцца цёмна-аліўкавыя, цёмна-карычневыя або чорныя з чырвонымі кропкамі плямы рознай формы і велічыні; ніз светлы (шаравата-белы) з невялікай жаўцізной, з цёмнымі плямкамі, іншы раз і без іх. Шматлікія скурныя залозы выдзяляюць ядавіты сакрэт, які мае пах часнаку (адсюль і назва). Лічынкі (апалонікі) часночніц вельмі буйныя: даўжыня разам з хвастом дасягае 10 см і больш.

Распаўсюджанне правіць

Арэал часночніцы звычайнай знаходзіцца ў межах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Заходняй Азіі. У еўрапейскай частцы Расіі на поўначы дасягае прыкладна да 60° пн.ш. У Беларусі часночніца — даволі звычайны від, пашыраны на ўсёй тэрыторыі.

Экалогія правіць

Часночніца звычайная — наземны від, трымаецца мясцін з лёгкімі і рыхлымі глебамі. На злёгку вільготным пяску паспявае за 2-3 хвіліны цалкам закапацца ў зямлю, разграбаючы для гэтага глебу заднімі канечнасцямі. Звычайна закопваецца на дзённы час. На зімоўку зарываецца ў глебу на глыбіню не менш як на 30-50 см або выкарыстоўвае іншыя сховішчы (норы грызуноў, падвалы).

Часцей за ўсё часночніцу можна сустрэць у поймах рэк і азёр, асабліва на ўчастках лугоў, якія мяжуюць з пясчанымі глебамі, а таксама ў мяшаных і шыракалістых лясах, на палях, у садах, агародах, лесапалосах, парках. Часночніца добра прыстасавана да існавання ва ўмовах, створаных або відазмененых дзейнасцю чалавека. Найбольш характэрным для яе кормам з'яўляюцца наземныя беспазваночныя (жукі, вусені, павукі, дажджавыя чарвякі). Найлепшыя ўмовы назірання — у прыцемках.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць