Рэмез звычайны

(Пасля перасылкі з Звычайны рэмез)

Звычайны рэмез (Remiz pendulinus) — невялікая птушка сямейства Рэмезавыя (Remizidae).

Рэмез звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Remiz pendulinus Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  562702
NCBI  156569

Апісанне правіць

Даўжыня цела 10—11 см, размах крылаў 16—17,5 см, маса 8—11 г. Крыху меншы за вялікую сініцу. Верх галавы белы з рознымі адценнямі ржавага колеру, бакі галавы чорныя. Пярэдняя частка спіны каштанавая, задняя — вохрыстая, брушка белаватае. Маладыя шараватыя, без чорнай плямы на баках галавы, часам верх цела рыжаваты. Песня — ціхі шчэбет.

Пашырэнне правіць

 
Паштовая марка Беларусі, 1996

Арэал у Еўропе разарваны: Пірэнейскі паўвостраў і ад Бельгіі, Германіі і Італіі праз Паўднёвую, Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, Малую Азію, Цэнтральную і Усходнюю Азію да Манголіі і поўдня Ірана. Ізалявана сустракаецца ў Кітаі, Карэі і Японіі. На поўначы арэала пералётны, на поўні — аселы. Тэрыторыя Беларусі ўваходзіць у гнездавальны арэал віду, рэдкі гнездавальны пералётны від.

Насяляе вільготныя і прырэчныя лугі, дэльты і эстуарыі, ставы і неглыбокія азёры з дрэвамі па берагах, балоты. Месцы пражывання: густыя вербнякі па берагах рэк і старыц, поймавыя забалочаныя лугі з асобнымі дрэвамі каля вады.

Асаблівасці біялогіі правіць

 
Гняздо

Прылёт у другой палове красавіка. Гнёзды размяшчаюцца не бліжэй за 200 м адно ад другога на бакавых галінках вярбы, звіслых над вадой, радзей на дубах, бярозах, вольхах на вышыні 2—4 м ад паверхні вады. Яны па-майстэрску звіты з лубу вербаў і пуху іх суквеццяў, збоку нагадваюць невялікую рукавіцу з незакончаным вялікім пальцам, маюць адну, вельмі рэдка дзве адтуліны — ляткі. Побач з асноўным гняздом будуецца дадатковае, у якім птушкі адпачываюць, начуюць. Як правіла, дадатковае гняздо няскончанае, нагадвае прыгожую «калыску». У кладцы 5—7 белых яек велічынёй 16,6×10,6 мм. Яйкі ў гняздзе перакладзены раслінным пухам і таму не разбіваюцца пры моцным хістанні галін ад ветру. Збудаванне гнёздаў і кладка заканчваюцца ў маі, вылет птушанят у першай дэкадзе чэрвеня.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. — ISBN 83-01-13187-X.
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.

Спасылкі правіць