Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 22-25 см, маса каля 20 г. Апярэнне галавы, горла, валляка і падхвосця чорнае, на галаве з сінім адлівам; чорная блiскучая галава з белымi шчокамi i чорны «гальштук» па сярэдзiне жоўтага споду цела, верхняя частка спіны жаўтавата-зялёная, крылы шаравата-блакітныя са светлай папярочнай паласой, хвост амаль чорны з блакітным напыленнем. 2 азіяцкія групы з белым або белаватым нізам, а таксама з аліўкава-шэрым або аліўкава-зялёным верхам. Еўрапейская група з жоўтым нізам і аліўкава-зялёным нізам. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокi жаўтаватыя.
Голас — звонкае «пінь-пінь-чэржж». Песня громкая, звонкая «пілі-пілі-пілі… ін-ча-ін-ча».
Пашырана ў Еўропе, Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Арэал ахоплівае Палеарктыку (акрамя поўначы і Гімалаяў), а таксама Інда-Малайскі рэгіён. На Беларусі звычайны і нават шматлікі аселы і качуючы ўзімку від.
У дзікай прыродзе сустракаецца ў разнастайных лясах, звычайна на адкрытых участках, узлесках, па берагах вадаёмаў. Трымаецца таксама культурных ландшафтаў. Гняздуецца ў гаях, парках, садах, у вербняках уздоўж рэк, у лісцевых і мяшаных лясах, населеных пунктах.
Аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе.
Асаблівасці біялогііПравіць
Корміцца пераважна дробнымі насякомымі, іх лічынкамі і яйцамі, восенню і зімой часткова насеннем, на штучных кармушках ахвотна дзяўбе мяса і сала.
За невялікім выключэннем, размнажаецца з канца студзеня па верасень, робячы 2 кладкі за сезон. Гняздуе ў дуплах і пустэчах дрэў, а таксама ў разнастайных нішах як прыроднага, так і антрапагеннага паходжання. Знешняя частка гнязда з няшчыльна ўкладзенага зялёнага моху з прымессю сухой травы (часам толькi мох). Унутраная частка — з касмыкоў воўны, валосся, шэрсці і пуху (часам з прымессю пёраў), добра пераплеценых паміж сабой. Унутраныя памеры залежаць ад прасторнасці месца, у якім знаходзіцца гняздо, дыяметр звычайна 5-6 см. Будуюць гняздо абедзьве птушкі 4-7 дзён.
Яйкі (звычайна 6-11) элiптычныя, часам асiметрычныя, з вострым вузейшым канцом. Белыя, са слабым бляскам і дробнымі светла-чырвонымі плямкамі (часам зусім белыя). Памеры: 18 х 13,5 мм.
Наседжванне працягваецца 13-14 сутак. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 19-21 сут.
Адрозніваецца 31 падвiд[2], сярод іх:
- P. m. major — большая частка еўрапейскага арэала, Малая Азія, Цэнтральная Азiя
- P. m. newtoni — Брытанскія астравы;
- P. m. excelsus — поўдзень Пірэнейскага п-ва;
- P. m. corsus — Сардзінія і Корсіка;
- P. m. aphrodite — поўдзень Грэцыі, Крыт, Кіпр, Балеары;
- P. m. bokharensis — Забайкалле, Цэнтральная Азія;
- P. m. wladiwostokensis — Далёкі Усход.
Зноскі
- ↑ Артыкул Сініцавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.400-401
- ↑ ptushki.org