Сініцавыя

(Пасля перасылкі з Paridae)

Сініцавыя[1] (Paridae) — сямейства дробных лясных вераб'інападобных птушак з вострай кароткай дзюбай і кантраснай афарбоўкай галавы, часам з чубком, сустракаюцца ў паўночным паўшар'і і Афрыцы.

Сініцавыя

Чубатая сініца (Lophophanes cristatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paridae Paridae Vigors, 1825

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178697
NCBI  9153
EOL  1629
FW  99146

Вядомы 2 падсямействы (рэмезы і сініцы) і 55 відаў. На Беларусі сутракаюцца 8 відаў. Найбольш распаўсюджаны: вялікая сініца (Parus major), блакітніца звычайная (Cyanistes caeruleus), чубатая сініца (Parus cristatus), гаічка чорнагаловая (Poecile palustris)[2]. 2 віды — блакітніца белая (Parus cyanus) і рэмез звычайны (Remiz pendulinus) занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Апісанне

правіць

Даўжыня целя сініцы 10-17 см, маса 7 — 23 г. Апярэнне густое, мяккае. Дзюба кароткая, моцная. Аселыя і вандроўныя птушкі. Жывуць найчасцей у лясах. Гняздуюцца часта ў дуплах. Нясуць 4-6 (да 14-16) яек. Кормяцца пераважна насякомымі. Добра засяляюць штучныя гнёзды. Вялікая сініца (Parus major) зімой трымаецца чалавечага жылля. Чубатая сініца (Parus cristatus) — тыповая птушка хвойных лясоў.

Зноскі

  1. Сініцавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.400-401
  2. Федюшин А. В., Долбик М. С. «Птицы Белоруссии», МН., 1967

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Gill, Frank B.; Slikas, Beth & Sheldon, Frederick H. (2005): Phylogeny of titmice (Paridae): II. Species relationships based on sequences of the mitochondrial cytochrome-b gene. Auk 122: 121—143. Digital Object Identifier: 10.1642/0004-8038(2005)122[0121:POTPIS]2.0.CO;2 HTML abstract
  • Harrap, Simon & Quinn, David (1996): Tits, Nuthatches & Treecreepers. Christopher Helm, London. ISBN 0-7136-3964-4
  • Internet Bird Collection: Відэа з рознымі відамі сініц