Землетрасенне ў Турцыі і Сірыі (2023)
6 лютага 2023 года ва Усходнім Міжземнамор’і адбылося магутнае землетрасенне. Падземныя штуршкі былі зарэгістраваны ў Турцыі, Сірыі, Ліване, Іарданіі, Іраку, на Кіпры і армяна-грузінскай мяжы. Былі зарэгістраваны вялікія разбурэнні ў гарадах Латакія і Хам (Сірыя), а таксама ў ваколіцах горада Газіянтэп (Турцыя)[1]. Загінула больш за 54 400 чалавек і больш за 122 568 пацярпелі. У Турцыі было абвешчана надзвычайнае становішча[1].
Дата і час |
6 лютага 2023 |
---|---|
Магнітуда | 7,8 |
Глыбіня гіпацэнтра |
17,9 км |
Пацярпелыя |
больш за 8 476 памерлых і 14 800 пацярпелых у Сірыі) |
Сейсмічная сітуацыя
правіцьТурцыя знаходзіцца ў адной з самых актыўных сейсманебяспечных зон у свеце[2]. Аднак рэгіён, дзе 6 лютага 2023 года адбыўся землятрус, сейсмалагічна адносна спакойны. З 1970 года ў радыусе 250 кіламетраў ад землетрасення 6 лютага адбылося толькі тры землятрасенні магнітудай 6 і больш. Найбуйнейшае, магнітудай 6,7, адбылося 24 студзеня 2020 года[3].
Падзеі
правіцьУ 04:17 на глыбіні 17,9 кіламетраў у раёне Пазарджык у правінцыі Кахраманмараш недалёка ад мяжы з Сірыяй адбыўся землятрус. Яго магнітуда склала 7,8. У Турцыі зарэгістравалі 78 афтэршокаў[4]. Магнітуда самага моцнага з іх склала 6,7. Падчас катастрофы абрынулася гістарычная крэпасць у Газіянтэпе. Найбуйнейшы ў Сірыі нафтаперапрацоўчы завод у Баніясе прыпыніў дзейнасць з-за пашкоджання абсталявання, адбылася ўцечка нафтапрадуктаў. Аэрапорты Кахраманмараш і Газіянтэп зачынены для грамадзянскіх рэйсаў.
Невялікія хвалі цунамі былі зафіксаваны ля ўзбярэжжа Фамагусты (Кіпр). Шкоды яны не нанеслі[5]. Дэпартамент грамадзянскай абароны Італіі апублікаваў папярэджанне (якое пазней адклікаў) з нагоды магчымага цунамі на італьянскім узбярэжжы[6].
У гэты ж дзень землетрасенне магнітудай 5,4 адбылося на поўдні Казахстана, у некаторых населеных пунктах адчуваліся падземныя штуршкі сілай 2—3 балы[7].
Штуршкі адчуваліся на тэрыторыі Ізраіля, Ірака, Лівана, Грузіі, Расіі і нават Грэнландыі[4].
Наступствы
правіцьУ выніку землетрасення загінулі больш за 54 400 чалавек (45 968 у Турцыі і 8476 у Сірыі), 122 568 пацярпелі[8][9].
У Турцыі аб’явілі чацвёрты ўзровень трывогі (самы высокі)[4]. Уведзены надзвычайнае становішча[10] і сямідзённая жалоба. Прэзідэнт Рэджэп Эрдаган заявіў, што гэта самае магутнае землетрасенне ў краіне з 1939 года[11][12]. У агульнай складанасці ў дзесяці правінцыях Турцыі абрынулася каля 6217 будынкаў[13]. Курс турэцкай ліры апусціўся да рэкордна нізкіх значэнняў. Паводле ацэнак Геалагічнай службы ЗША, страты ў выніку катастрофы могуць скласці каля 2% ВУП дзяржавы[14].
З пацярпелага будынка турмы ў горадзе Раджу ў Сірыі збеглі два дзясяткі меркаваных байцоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава»[15]. Як паведаміў Дэпартамент музеяў і славутасцяў Сірыі, у сценах цытадэлі Алепа, уключанай у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, з’явіліся расколіны[16].
Міжнародная дапамога
правіцьМногія краіны прапанавалі дапамогу Турцыі і Сірыі. Турэцкі Чырвоны Паўмесяц пачаў пастаўляць запасы крыві для аказання дапамогі пацярпелым[4].
Большая частка дапамогі накіравана Турцыі[17], куды прыбылі ратавальнікі з 77 краін[18]. Сваю дапамогу дзяржаве прапанавалі 14 міжнародных арганізацый[19].
Сірыя дапамогу атрымала ад такіх краін як Ірак, ААЭ, Іран, Алжыр, Расія, Беларусь, Егіпет, Пакістан, Арменія, Аман, Куба, Венесуэла, КНР[20]. 14 лютага ў пацярпелую краіну адправіліся 45 байцоў медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя УС РБ[21] (гл. Місія беларускіх ваенных медыкаў у Сірыі).
Зноскі
правіць- ↑ а б В Турции и Сирии произошли сильные землетрясения (руск.)(недаступная спасылка). Сибирь.Реалии. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2023. Праверана 6 лютага 2023.
- ↑ "Мощное землетрясение на юго-востоке Турции унесло жизни более 500 человек". BBC News Русская служба.
- ↑ M 7.8 - Central Turkey (англ.). earthquake.usgs.gov.
- ↑ а б в г Что известно о землетрясении в Турции . TACC.
- ↑ Earthquake in Turkey caused 'small tsunami' off Famagusta coast (Update) | Cyprus Mail (англ.) . https://cyprus-mail.com/.
- ↑ Allerta maremoto: possibili onde in arrivo sulle coste italiane . www.protezionecivile.gov.it.
- ↑ В Казахстане произошло землетрясение магнитудой 5,4 (руск.). РИА Новости (6 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2023. Праверана 7 лютага 2023.
- ↑ كحصيلة غير نهائية... ارتفاع حصيلة الـ ـضـ ـحـ ـايـ ـا السوريين الذين د فـ ـنـ ـو ا داخل الأراضي السورية إلى 8476 - المرصد السوري لحقوق الإنسان
- ↑ Число жертв землетрясений в Турции почти достигло 46 тысяч (руск.). Lenta.RU. Праверана 4 сакавіка 2023.
- ↑ Эрдоган объявил чрезвычайное положение в пострадавших от землетрясения районах (руск.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 7 лютага 2023.
- ↑ Эрдоган назвал землетрясение в Турции самым мощным за последние 84 года . РБК (6 февраля 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2023. Праверана 6 лютага 2023.
- ↑ Крупнейшее за десятки лет землетрясение в Турции и Сирии. Главное (руск.). РБК. Праверана 7 лютага 2023.
- ↑ Kahramanmaraş’ta 7.7 büyüklüğünde deprem: 10 kenti vurdu (тур.). www.sozcu.com.tr. Праверана 7 лютага 2023.
- ↑ Стихийные последствия (руск.). Коммерсантъ (7 лютага 2023). Праверана 7 лютага 2023.
- ↑ Голод, разруха, холера, а теперь - землетрясение. Почему Сирия пострадала сильнее, чем Турция (руск.). BBC News Русская служба (7 лютага 2023). Праверана 8 лютага 2023.
- ↑ Признанная объектом всемирного наследия цитадель в Алеппо повреждена при землетрясении (руск.). Коммерсантъ (6 лютага 2023). Праверана 8 лютага 2023.
- ↑ Live Updates | Turkey, Syria earthquake kills thousands (англ.). AP NEWS (6 лютага 2023). Праверана 10 лютага 2023.
- ↑ Чавушоглу сообщил, что на завалах в Турции работают спасатели из 77 стран . TACC. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ Геосотрясение (руск.). Коммерсантъ (7 лютага 2023). Праверана 8 лютага 2023.
- ↑ Сирия поблагодарила страны, оказавшие помощь после землетрясения
- ↑ Белорусские медики отправились на российском самолете в Сирию ― видео