Зоя Васільеўна Асмалоўская

актрыса тэатра і кіно

Зоя Васільеўна Асмалоўская (1 сакавіка 1928, Орша, цяпер Віцебская вобласць, Беларусь — 30 красавіка 2012) —  савецкая і беларуская актрыса тэатра і кіно. Заслужаная артыстка БССР (1982).

Зоя Васільеўна Асмалоўская
Дата нараджэння 1 сакавіка 1928(1928-03-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 2012(2012-04-30)[1] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Юрый Уладзіміравіч Сідараў
Дзеці Алена Юр’еўна Сідарава
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 0652101

Біяграфія правіць

Нарадзілася 1 сакавіка 1928 года ў Оршы. У школе Зоя выконвала ролі ў драматычным гуртку, але да таго часу, як Асмалоўская паступіла ў інстытут, яна хацела ў будучым быць настаўнікам рускай мовы і літаратуры.

У 1952 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Амаль усё жыццё Зоі Асмалоўскай непасрэдна мае сувязь з Мінскам, калі не лічыць час эвакуацыі падчас Вялікай Айчыннай вайны і двух гадоў яе жыцця пасля заканчэння інстытута. Гэтыя два гады Асмалоўская працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры; там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Юрыем Сідаравым.

Дачка — Алена Сідарава — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Таксама Зоя Васільеўна ўдзельнічала ў тэле- і радыёпастаноўках.

З 14 верасня 1954 года працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага.

Памерла 30 красавіка 2012 года ў Мінску.

Творчасць правіць

Ад сваіх педагогаў Дз. Арлова і Б. Мардвінава ўспрыняла ўрокі арганічнага жыцця ў вобразе, натуральнага ўнутранага пераўвасаблення ў псіхалагічны свет персанажа, што і характарызуе створаныя ёю ролі. Актрыса востра адчувала характарную адметнасць і эмацыянальны стан душы сваіх гераінь.

Ролі ў тэатры правіць

  • «Порт-Артур» І. Ф. Папова і А. М. Сцяпанава — Вара
  • «Гады падарожжаў» А. М. Арбузава — Ніна
  • «Мяшчане» М. Горкага — настаўніца Цвятаева
  • «Каменнае гняздо» Х. Вуаліёкі — Марта
  • «Барабаншчыца» А. Д. Салынскага — Марта Шродэр
  • «І адзін у полі воін» Ю. Дольд-Міхайліка — Лора
  • «Іркуцкая гісторыя» А. М. Арбузава — Ларыса
  • «Улада цемры» Л. М. Талстога — Акуліна
  • «Акіян» А. Штэйна — госця
  • «Праводзіны белых начэй» В. Ф. Панова — жонка брата
  • «Пад адным небам» А. Маўзона — Людміла
  • «У дзень вяселля» В. С. Розава — Нюра
  • «Іван ды Мар’я» В. А. Гольдфельда — зямелька-Матушка
  • «Вяселле на ўсю Еўропу» А. Арканава, Г. Горына — буфетчыца
  • «Снежная каралева» Е. Л. Шварца — бабуля

Фільмаграфія правіць

  • 1970 — Крушэнне імперыі
  • 1972 — Вось і лета прайшло… — цырульнік             
  • 1973 — Хлеб пахне порахам
  • 1974 — Апошняе лета дзяцінства — жонка інжынера Зіміна
  • 1974 — Сяргееў шукае Сяргеева — Галіна Паўлаўна, суседка
  • 1975 — Надзейны чалавек (2 серыя)
  • 1978 — Абочына — жонка Валовіча

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2016.

Літаратура правіць

  • Асмалоўская Зоя Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 37. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Асмалоўская Зоя Васілеўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя: у 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1: А-Б. — С. 291.
  • Асмалоўская Зоя Васілеўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 418.
  • Бур’ян, Б. І. Асмалоўская Зоя Васілеўна / Б. І. Бур’ян // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 1: А-К. — С. 62.

Спасылкі правіць