Алена Юр’еўна Сідарава

беларуская акцёрка тэатра і кіно

Але́на Ю́р’еўна Сі́дарава (нар. 23 лістапада 1957, Мінск) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Заслужаная артыстка Беларусі (2013).

Алена Юр’еўна Сідарава
Дата нараджэння 23 лістапада 1957(1957-11-23) (62 гады)
Месца нараджэння
Бацька Юрый Уладзіміравіч Сідараў
Маці Зоя Васілеўна Асмалоўская
Адукацыя
Прафесія актрыса, актрыса агучвання
Тэатр
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 23 лістапада 1957 года ў Мінску. Дачка народнага артыста Беларусі Юрыя Сідарава і заслужанай артысткі Беларусі Зоі Асмалоўскай[1].

У 1979 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Барыса Луцэнкі). Адпрацавала год у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы і музыкі[2].

З 1980 года — акцёрка Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы[2].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Алена Сідарава разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3].

ТворчасцьПравіць

Сярод найлепшых роляў — Маша ў «Чайцы» Антона Чэхава, Гільда ў «Жанчыне з мора» Генрыка Ібсена, Кіра ва «Успамінах» Аляксея Арбузава[4].

Сыграла маці ў фільме Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі».

УзнагародыПравіць

Заслужаная артыстка Беларусі (2013), медаль Францыска Скарыны (2006).

Зноскі

  1. Алёна Сидорова (руск.) . kino-teatr.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2019. Праверана 17 мая 2019.
  2. 2,0 2,1 Алена Сідарава. kupalauski.by. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2019. Праверана 17 мая 2019.
  3. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников
  4. Акторка Алена Сідарава: Ідзі як усе нармальныя людзі ў БДУІР. belsat.eu (17 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2019. Праверана 17 мая 2019.

СпасылкіПравіць