Адкрыць галоўнае меню

Зігмунт Ігнатавіч Серакоўскі

(Пасля перасылкі з З. Серакоўскі)

Зігмунт (Зыгмунт, Зыгмунд) Ігнатавіч Серакоўскі (18 (30) мая 1826, с. Лісавое, Валынь — 15 (27) чэрвеня 1863, Вільня; Псеўданім: Даленга) — капітан расійскага Генштаба, супрацоўнік часопісаў «Колокол» і «Современник», адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.

Сігізмунд Серакоўскі
польск.: Zygmunt Sierakowski
Серакоўскі ў вязніцы (1863)
Серакоўскі ў вязніцы (1863)
Род дзейнасці: ваенны
Дата нараджэння: 18 (30) мая 1826(1826-05-30)
Месца нараджэння:
Падданства: Flag of the Russian Empire (black-yellow-white).svg Расійская імперыя
Дата смерці: 15 (27) чэрвеня 1863(1863-06-27) (37 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Жонка: Апалонія з Далеўскіх[d]
Альма-матар:
Commons-logo.svg Сігізмунд Серакоўскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Зігмунд Серакоўскі

Сын Ігната і Фартунаты.

Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, але за ўдзел у падпольных патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у Арэнбургскі корпус, дзе пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. Вярнуўшыся па амністыі ў сталіцу імперыі, скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Зблізіўся з рускімі рэвалюцыянерамі М. Дабралюбавым, М. Чарнышэўскім. У 1857 стварыў у Санкт-Пецярбургу рэвалюцыйную суполку афіцэраў, сябрамі якой былі і браты Каліноўскія. Падчас замежных падарожжаў сустракаўся з А. Герцэнам, М. Агаровым, Дж. Гарыбальдзі.

З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне. У канцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбітыя пад мястэчкам Біржы, сам ён быў паранены і захоплены ў палон. Павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.

МагілаПравіць

Месца пахавання доўгі час заставалася невядомым. У 2017 годзе літоўскія археолагі пасля апоўзня на гары Гедыміна[pl] ў Вільнюсе знайшлі магілу мужчыны са звязанымі ззаду рукамі і з залатым пярсцёнкам на пальцы з выгравіраваным на ім надпісам па-польску «Zygmónt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.», які дазволіў індэнтыфікаваць яго як Зыгмунта Серакоўскага (Апалонія  — імя ягонай жонкі)[1]. Акрамя таго, вядома, што Серакоўскі быў паранены ў спіну, такое ж пашкоджанне мелася ў пахаванага мужчыны, дадатковы было праведзена параўнанне чэрапа з фотаздымкамі[2].

Сям’яПравіць

Жонка З. І. Серакоўскага — Апалонія з Далеўскіх, сястра Цітуса, Францішка і Канстанціна, таксама ўдзельнікаў Паўстання.

ПахаваннеПравіць

У ліпені 2017 года падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні былі знойдзеныя парэшткі 20 чалавек. На правай руцэ аднаго з пахаваных археолагі ўбачылі залаты пярсцёнах. На ўнутраным баку яго было напісана: «Zygmunt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.» Такім чынам, гэтыя парэшткі належаць верагодна Зігмунту Серакоўскаму[3].

Зноскі

СпасылкіПравіць