Джузэпэ Гарыбальдзі

(Пасля перасылкі з Дж. Гарыбальдзі)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Джузэпэ Гарыбальдзі[6] (італ.: Giuseppe Garibaldi; 4 ліпеня 1807, Ніца — 2 чэрвеня 1882, востраў Капрэра) — народны герой Італіі, палкаводзец, адзін з правадыроў Рысарджымента, літаратар. Разам з Каміла Кавурам, Віктарам Эмануілам II і Джузэпэ Мадзіні яго лічаць адным з «бацькоў айчыны» ў Італіі.

Джузэпэ Гарыбальдзі
італ.: Giuseppe Garibaldi
Дата нараджэння 4 ліпеня 1807(1807-07-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 1882(1882-06-02)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Аніта Гарыбальдзі, Giuseppina Raimondi[d] і Francesca Armosino[d]
Дзеці Рычыёці Гарыбальдзі[d], Роза Гарыбальдзі[d], Тэрэза Гарыбальдзі[d], Clelia Garibaldi[d], Manlio Garibaldi[d], Rosita Garibaldi[d], Anita Garibaldi[d] і Меноці Гарыбальдзі
Грамадзянства
Прыналежнасць  Каралеўства Італія
Род войскаў Royal Sardinian Army[d], Каралеўская італьянская армія[d], капёр і сухапутныя войскі
Званне адмірал, генерал-маёр і генерал
Камандаваў Нацыянальныя ваенна-марскія сілы Уругвая[d], Альпійскія паляўнічыя[d], Чырвоныя кашулі[d], Army of the Vosges[d], International Legion[d] і ваенна-марскія сілы
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Гарыбальдзі быў цэнтральнай фігурай у італьянскім Рысарджымента, бо ён асабіста камандаваў і ўдзельнічаў у шматлікіх ваенных кампаніях, якія прывялі ў канчатковым выніку да фарміравання адзінай Італіі. Ён наогул імкнуўся дзейнічаць ад імя законнай улады, таму яго не прынята лічыць рэвалюцыянерам. Гэтак ён быў прызначаны генералам часовым урадам у Мілане ў 1848 годзе, а таксама генералам Рымскай рэспублікі ў 1849 годзе ваенным міністэрствам, а таксама ўзначальваў Экспедыцыю тысячы ад імя і са згоды Віктара Эмануіла II.

Джузэпэ быў празваны «героем двух міроў» за яго ўдзел у ваенных аперацыях у Паўднёвай Амерыцы і Еўропе. Гэта прынесла яму значную рэпутацыю ў Італіі і за мяжой. Многія з найвялікшых інтэлектуалаў таго часу, як Віктор Гюго, Аляксандр Дзюма і Жорж Санд, усхвалялі яго з захапленнем. Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты аказвалі яму фінансавую і ваенную падтрымку ў цяжкіх умовах.

Згодна з апісаннем добраахвотнікі пад яго камандваннем насілі чырвоныя кашулі замест уніформы.

Зноскі

  1. а б Joseph Garibaldi / Assemblée nationale
  2. а б Smith D. M., Foot J. Giuseppe Garibaldi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. https://larazon.pe/inauguran-monumento-a-italo-peruano-guiseppe-garibaldi-heroe-de-los-dos-mundos/
  5. Аспремонте // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 3. — С. 182.
  6. Напісанне імя і прозвішча Джузэпэ Гарыбальдзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.75.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць